Навука і тэхналогіі1919

Генетыкі ўпершыню ў гісторыі кланавалі малпу. Ватыкан выступіў супраць

Кітайскія навукоўцы ўпершыню паспяхова кланавалі малпаў па метадзе, якім раней кланавалі авечку Долі, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Cell.

Кланаваныя малпы Чжон Чжон ды Хуа Хуа

З нараджэння авечкі Долі ў 1996 годзе навукоўцы паспяхова кланавалі больш за дваццаць відаў жывёл, уключаючы сабак, катоў, свіней, кароваў і поні, але да гэтага часу не маглі зрабіць падобным чынам клона прыматаў, а менавіта ў гэты атрад ўваходзяць і людзі.

Цяпер гэты бар'ер пераадолены. Абедзве кланаваныя малпы — гэта самкі макака-крабаеда (Macaca fascicularis): адной — сем месяцаў, іншай — восем. 

Кіраўнік даследавання, доктар Мумін Пу, кажа, што новае дасягненне патэнцыйна адкрывае дарогу да кланавання людзей, але рабіць гэтага яго група не будзе і плануе стварыць мноства генетычна ідэнтычных малпаў для выкарыстання ў медыцынскіх даследаваннях.

Працэс кланавання пакуль вельмі неэфектыўны: для атрымання двух малпаў спатрэбілася 127 яйкаклетак, і поспехаў навукоўцы дамагліся толькі з эмбрыёнам малпы. Кланаваць дарослую асобіну такім спосабам не атрымалася, у той час як Долі ў 1996 годзе зрабіла сенсацыю, бо была клонам менавіта дарослае авечкі.

Даследчыкі кажуць, што кланаванне зародкавых клетак разам з тэхнікамі генетычнага рэдагавання дазволіць атрымаць вялікую колькасць малпаў з пэўнымі генетычнымі дэфектамі, якія выклікаюць гэтакія ж хваробы ў людзей.

Выведзеных жывёл можна выкарыстоўваць для вывучэння падобных хваробаў і выпрабавання лекаў. Пачаць даследаванні генетыкі збіраюцца з хваробаў Альцгеймера і Паркінсана.

Тым часам сваю заклапочанасць гэтай падзеяй выказаў Ватыкан. Эксперт Ватыкана па пытаннях біяэтыкі кардынал Эліа Сгрэча заявіў:

«Несумненна, пераход ад першай авечкі Долі да іншых жывёлаў і зараз ужо да малпаў, найбольш блізкіх да чалавека прыматаў, уяўляе сабой замах на будучыню ўсяго чалавецтва».

Каментары19

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі5

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША чалавек выйграў у латарэі 800 мільёнаў даляраў4

«Адразу зразумела, адкуль яны». Расійскія зоркі прыехалі ў Мінск і злавілі хейт за паркоўку11

Памерла Казіміра Прунскене — першая прэм’ер-міністарка Літвы пасля аднаўлення незалежнасці

Маргарыта Ворыхава пакідае пасаду ў Аб'яднаным пераходным кабінеце13

Лукашэнка расказаў, як выратаваў Белавежскую пушчу ад караеда, не зважаючы на навукоўцаў17

Пад Расонамі затрымалі 350 удзельнікаў турзлёту14

Беларуска знайшла ў Кітаі «беларускі астравок»

Беларусам часцей сталі адмаўляць у міжнароднай абароне ў Польшчы — што адбываецца22

Ён нагадвае марскога ската: амерыканскі стартап стварыў самалёт без звыклых крылаў і ілюмінатараў, які можа стаць новай старонкай у авіяцыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі5

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць