Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»99

Хай Эўропа пацалуе ў дыяфрагму

Гаспадар сустрэчы мякка паставіў задачы перад функцыянэркай АБСЭ, нібыта перад Сідорскім ці Пракаповічам :). Увогуле ва ўмовах мэдыйнай манаполіі выдатна працуюць «інфармацыйныя тэхналёгіі» з оруэлаўскай антыўтопіі. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Меней за ўсё можна было чакаць, што назаўтра пасьля даволі жорсткага папярэдняга заключэньня назіральнай місіі АБСЭ Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з мадам Лізэн.

Болей чаканым быў бы матыў «но сурово брови мы насупим». Напачатку споўксмэн МЗС так інэрцыйна і зрабіў, папікнуўшы місію, што не ацаніла як сьлед дэмакратычнага шчыраваньня Менску.

Але потым быў намацаны бліскучы піяр-ход (няўжо зноў лорд? :). Беларускае начальства стала рабіць выгляд, што ў папярэдняй справаздачы назіральнікаў АБСЭ усё ціп-топ.

Зь вечаровага рэпартажу «Панарамы» глядач мог зрабіць выснову, што той даклад — амаль што камплімэнтарны. Прычым канчатковая справаздача (недзе церазь месяц) можа аказацца яшчэ лепшай. Бо гаспадар сустрэчы мякка паставіў адпаведныя задачы перад функцыянэркай з Эўропы, нібыта перад Сідорскім ці Пракаповічам :). Прагучала: «Мы, вядома ж, чакаем ад вас большага, чым вы сказалі папярэдне...».

Дарэчы, дзяржаўныя мэдыі зрабілі выгляд, што не існуе суворага амбасадара Арэнса з БДІПЧ, які ў місіі дэ-факта «старэйшы па званьні». А самавітая мадам (што была толькі каардынатаркай кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ) у заключным кадры атрымала ад гаспадара шыкоўны букет, і атрымаўся сапраўдны хэпі-энд, хіба што без пацалунка ў дыяфрагму.

Разьлік геніяльны. Ну хто з паспалітага люду будзе вышукваць першакрыніцу-даклад? Затое многія глядзелі ток-шоў, калі спн. Ярмошына заявіла, што высновы назіральнікаў АБСЭ «выклікаюць аптымізм».

У выніку наіўныя беларусы шчыра павераць: Эўропе выбары ўвогуле спадабаліся, ну а калі там трохі носам і круцяць, дык мы выстрэнчваць ня будзем. Яны нам яшчэ за карычневую чуму вінныя…

Ва ўмовах мэдыйнай манаполіі выдатна працуюць «інфармацыйныя тэхналёгіі» з оруэлаўскай антыўтопіі.

Гэта калі казаць пра ўнутраны кантэкст. Ды і замежны кантэкст спрыяе.

Эўропа перад галасаваньнем столькі сакатала пра «станоўчыя сыгналы» зь Менску, што цяпер — як мыла зьеўшы. Трэба захоўваць твар.

Ну ня скажаш жа, што, вось, былі закулісныя дамоўленасьці — і нас «кінулі». Ня той слэнг для шаноўнага сп. Саляны :).

Так што інтарэсы беларускай вярхоўкі ды заходніх функцыянэраў тут парадаксальна супалі. Абодва бакі вырашылі на справаздачу назіральнікаў АБСЭ — скажам так — надта не зважаць.

Ня толькі зь Вільні (што цалкам чакана), але і з Брусэлю, і нават з Вашынгтону прагучалі заявы з канструкцыяй «нягледзячы на…». Канечне, маўляў, трыюмфу празрыстасьці не было, але ад дыялёгу мы не адмаўляемся. Будзем цярпліва выхоўваць беларускі ўрад у духу дэмакратыі.

Ну то хай запасаюцца цярпеньнем :)

Дарэчы, яшчэ два піяр-хады. Лукашэнка дыдактычна перасьцярог спн. Лізэн, каб Захад не вымагаў збліжэньня коштам пагаршэньня дачыненьняў з Расеяй. А ў Цхінвалі на імя Какойты ад беларускага кіраўніка пайшоў ліст з абяцаньнем, што новы парлямэнт разгледзіць вядомае пытаньне (без аніякіх, заўважце, гарантыяў станоўчага рашэньня).

І тут усё зразумела: 6 кастрычніка ў Менск прылятае Пуцін, каб пагаварыць пра газ ды крэдыт. Таму трэба і нашым і вашым.

Торг на два бакі доўжыцца. Прычым Менск віртуозна гандлюе паветрам.

Аляксандар Класкоўскі

Відэа Яраслава Сьцешыка

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая77

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі1

ЗША паскорылі перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў для магчымай высадкі ў Іране2

Гурт «Іванушкі International» не будзе мяняць назву з-за закона аб забароне англіцызмаў1

У Віцебску спрабуюць прадаць раскошную камяніцу з эркерамі, якую за дзесяць гадоў давялі да поўнага разбурэння1

Сабрана пятая частка экстраннага збору на дапамогу вызваленым палітвязням

Коўл: Спадзяёмся, да канца года ўдасца вызваліць усіх беларускіх палітвязняў19

Лідары ЕС не змаглі пераканаць Венгрыю разблакаваць крэдыт Украіне на 90 млрд еўра5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая77

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць