Улада3838

Лукашэнка: Мы можам узяць на сябе адказнасць за кантроль на расійска-ўкраінскай мяжы

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, піша БелТА.

«Рашэнне ўкраінскага канфлікту — ключавое пытанне бяспекі ў Еўропе. Без яго ўрэгулявання мір на кантыненце будзе заставацца пад пагрозай», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён агучыў канкрэтныя прапановы па забеспячэнні міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.

«Будзем шчырымі: рашэнне канфлікту на Данбасе, пры жаданні, магло б быць ужо даўно знойдзена. Трэба працягваць працу па ўзмацненні магчымасцяў Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне і трохбаковай кантактнай групы. Мы гатовы разгледзець стварэнне ў Мінску тэхнічнага пункта трохбаковай кантактнай групы і іншага, на што мы здольныя сёння дамовіцца ў Еўропе», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама лічыць важным дапоўніць дыпламатычны дыялог ўзаемасувязямі парламентарыяў, прадстаўнікоў рэгіянальных уладаў, грамадзянскай супольнасці і экспертаў.

«Неабходна весці далейшы пошук узаемапрымальнага рашэння па размяшчэнні на Данбасе міратворцаў. Магчыма, разгледзець варыянт размяшчэння сумеснай місіі ААН і АБСЕ ва Украіне. У яе склад могуць увайсці вайскоўцы, паліцэйскія, грамадзянскі персанал з краін, якія на працягу ўсяго перыяду канфлікту ўносілі пасільны ўклад у яго вырашэнне. Трэба забяспечыць прынцып паэтапнага разгортвання гэтай місіі, але часу амаль не засталося», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку беларускага кіраўніка, таксама варта было б актывізаваць і працу ў «нармандскім фармаце», каб забяспечыць дакладны механізм кантролю за выкананнем мінскіх пагадненняў. «Аднак з улікам вопыту ранейшых гадоў ёсць асцярогі, што гэтага будзе недастаткова», - адзначыў ён.

«Беларусь — невялікая дзяржава, але мы гатовыя ўносіць сваю лепту ў вырашэнне тых ці іншых канфліктаў. Што мы, у прынцыпе, ужо робім. Але хочам адчуваць нашу вялікую запатрабаванасць з боку асноўных сусветных гульцоў», - заявіў ён.

«Прасцей кажучы, мы можам узяць на сябе адказнасць за забеспячэнне міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і кантроль на расійска-ўкраінскай мяжы, а таксама суправаджаць правядзенне выбараў на Данбасе, зыходзячы з разумення таго, што гэтыя рэгіёны з'яўляюцца неад'емнай часткай Украіны», - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла1

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

«Веру, што сілавікі могуць інакш». Наста Лойка расказала пра зняволенне, ГУБАЗіК і стакгольмскі сіндром25

«Яндэкс Ежа» ў Беларусі раз на тыдзень будзе дастаўляць заказы задарма2

Каля плошчы Бангалор у Мінску легкавік трапіў пад дарожны каток ФОТА2

Міністр Жук у сваім выступе на калегіі Мінінфарма пераходзіў з рускай мовы на беларускую15

У гэтым годзе чакаюць супер Эль-Ніньё — рэкордную гарачыню4

У ЗША думаюць, як бы прыпыніць членства Іспаніі ў НАТА10

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла1

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць