«Яндэкс Ежа» ў Беларусі раз на тыдзень будзе дастаўляць заказы задарма
Сэрвіс «Яндэкс Ежа» далучыўся да ініцыятывы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якая прасоўвае беларускія тавары, і стварыў у сваёй мабільнай праграме адпаведны раздзел.

Цяпер па пятніцах у мабільнай праграме папулярнага дастаўшчыка можна будзе заказаць айчынныя прадукты з бясплатнай дастаўкай, паведамляе прэс-служба МАРГ.
Гэта распаўсюджваецца на заказы з крам-партнёраў, у якіх прадстаўленыя тавары мясцовай вытворчасці.
Папулярным службам дастаўкі піцы загадалі скасаваць мінімальныя сумы заказаў
Ці даць кур’ерам выхадны ў завіруху? Людзі спрачаюцца, бізнэс адгукаецца
МАРГ далучыла да пагаднення аб прасоўванні беларускіх тавараў новых буйных гульцоў. Сярод іх — уладальнік «Табакерак»
МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку
Каментары