Грамадства2323

Былая вучаніца гімназіі №31: «Я адразу пазнала голас на запісе. Думаю, справу замнуць»

Настаўнікі гімназіі расказваюць, што пасьля пачатку скандалу намесьніца дырэктара гімназіі Інэса Ахрамовіч зьнікла на два дні, аднак пасьля працягнула працу. Былая дырэктарка гімназіі № 31 цяпер дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў, піша Радыё Свабода.

30 кастрычніка Свабода апублікавала запіс, на якім вучняў адной з клясаў 31-й гімназіі пераконваюць уступаць у БРСМ. Голас, падобны да голасу намесьніцы дырэктара гімназіі па выхаваўчай працы Інэсы Ахрамовіч, настойліва рэкамэндуе вучням увайсьці ў БРСМ, каб ня мець праблемаў пры паступленьні ў ВНУ.

«Нас фактычна паставілі перад фактам, што мы ў БРСМ»

Патрыцыя Сьвіціна адвучылася ў гімназіі № 31 Менску ўсе 11 год. Скончыла вучобу мінулым летам, паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры, прафэсійна займаецца сьпевамі. Гаворыць, што голас на скандальным запісе пазнала адразу.

«Я ролік гэты бачыла, вядома. І па голасе адразу пазнала, што гэта наша Інэса Генадзеўна, — расказвае Патрыцыя. — Потым ужо пачала чытаць далей і зразумела, што гэта пра нашу гімназію».

Па словах Патрыцыі, амаль увесь час яе вучобы ў 31-ай гімназіі прыпаў на часы іншага дырэктара — Ганны Старавойтавай. Не працавала тады і Інэса Ахрамовіч. Яна зьявілася ў гімназіі пасьля парлямэнцкіх выбараў 2016 году разам з новай дырэктрысай. Старая дырэктарка Ганна Старавойтава перамагла на выбарах і трапіла ў Палату прадстаўнікоў, дзе працуе і зараз. Патрыцыя гаворыць, што пры Старавойтавай парадак прыняцьця вучняў у БРСМ быў іншы.

«У нас было іначай, проста прасілі ўступіць у БРСМ і ўсё. Увогуле нават проста прыйшлі і сказалі, што патрэбныя нашы фотаздымкі і ўсё, — гаворыць Патрыцыя. — Але мы ніколі не плацілі ніякіх складак, не ўдзельнічалі ў працы арганізацыі. Нас фактычна паставілі перад фактам, што мы там. На гэтым усё і скончылася. Пра БРСМ мы больш не згадвалі. Пратэстаў з боку вучняў асаблівых не было тады. Але я, напрыклад, так і не прынесла свой фотаздымак і білет далі ў рукі напрыканцы навучаньня, у 11 клясе. І фотаздымка майго ў тым білеце няма».

Патрыцыя Сьвіціна гаворыць, што ўдзел вучняў яе клясы ў дзейнасьці БРСМ фактычна абмежаваўся ўступленьнем. Да самага канца вучобы пра сваё сяброўства там амаль ніхто не згадваў, не праводзіў БРСМ у 31-ай гімназіі і нейкіх значных мерапрыемстваў. Прынамсі, Патрыцыя пра такія не памятае.

«Зараз новы дырэктар у гімназіі і ўсё мяняецца, — гаворыць былая вучаніца. — Мне здаецца, што справу замнуць і ўсё. І забудуць».

«Пры старой дырэктрысе Старавойтавай яна б адразу страціла працу»

Маці Патрыцыі Сьвіцінай Алена таксама расказвае, што перамены ў гімназіі № 31 адбыліся пасьля зьмены дырэктрысы. Новая, Алена Мазуркевіч, прывяла з сабой каманду завучаў, некаторыя старыя настаўнікі сышлі.

«Там шмат што зьмянілася пасьля сыходу Старавойтавай у парлямэнт, — гаворыць Алена Сьвіціна. — Калі пачаўся гэты скандал з запісам, я званіла настаўнікам. Кантакты захаваліся. Яны расказалі, што намесьніца дырэктара, чый голас гучыць на запісе, зьнікла на некалькі дзён. Усе ўжо думалі, што яна больш не зьявіцца. Але потым вярнулася на працу, ходзіць зараз па гімназіі, быццам нічога не было. Пры старой дырэктрысе Старавойтавай яна б адразу страціла працу».

Алена Сьвіціна таксама мяркуе, што справу ў гімназіі паспрабуюць замяць і намесьніца дырэктрысы працягне працу. «Трэба зараз пэтыцыю ствараць, каб яе прыбралі з гімназіі», — гаворыць жанчына.

У Мінадукацыі адмовіліся расьсьледаваць здарэньне, спаслаўшыся на ананімнасьць роліка. У Цэнтральным апараце БРСМ відэа назвалі «ерасьсю несусьветнай».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс7

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Усе навіны →
Усе навіны

Мантажніку оптавалакна прысудзілі 5,5 года калоніі за актыўнасць у тэлеграме. Спачатку — за каментары, пасля — за Гаюн3

Літва абяцае карэкціроўкі працы закрытых пераходаў — беларусам дадуць магчымасць вярнуцца дадому16

У вёсцы пад Гомелем два тыдні блукае самы сапраўдны дзікабраз

Амаль Неапаль. У Слуцку сметніцы перапоўненыя, але іх не прыбіраюць3

На Камароўцы прадаюцца агуркі па 25 рублёў3

Сотні літоўскіх фур захраслі ў Беларусі — транспартнікі Літвы заклікаюць урад тэрмінова шукаць выйсце15

У раёне «Мінск-Свет» адбыўся пажар1

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах12

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс7

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць