Здароўе11

Ці можна адкрыць бальнічны на адзін дзень?

У рэдакцыю сайта «Белка» звярнулася чытачка. «Раз на месяц у мяне здараецца моцны прыступ мігрэні, які доўжыцца суткі і больш. Калі я прыйду на прыём да тэрапеўта, мне выпішуць бальнічны?» — цікавіцца гамяльчанка.

У Гомельскай гарадской клінічнай паліклініцы №9 станоўча адказалі на гэтае пытанне, піша belkagomel.by.

«Прыступ мігрэні можа пазбавіць чалавека працаздольнасці. Таму ўрач мае права выдаць лісток непрацаздольнасці на перыяд, пакуль доўжыцца востры стан. Звычайна гэта дзень або два.

Звярнуцца можна да доктара агульнай практыкі або да неўролага. Спецыяліст не толькі аформіць лісток непрацаздольнасці, але і прызначыць лячэнне, якое дапаможа спыніць прыступ. Цяпер для гэтага ёсць спецыяльныя прэпараты», — удакладніла доктар-тэрапеўт, загадчыца аддзялення прафілактыкі Вольга Гайкевіч.

Спецыяліст назвала і іншыя выпадкі, калі можна ўзяць «кароткі» бальнічны. Падставай можа быць гіпертанічны крыз, які спынілі, і стан пацыента стабільны. Яшчэ адзін прыклад — прыступ эпілепсіі. Тут без выкліку хуткай дапамогі звычайна не абысціся, але пасля яе прыезду пацыент можа звярнуцца ў паліклініку па бальнічны на дзень-два.

Каментары1

  • Можна
    31.10.2025
    Калі выпісаўся з лякарні, далі адкрыты бальнічны з заўтрашняй датай наведвання паліклінікі. Прыйшоў закрыць, а мне адкрылі свой на адзін дзень, назаўтра ізноў са старымі браў удзел у двубоі.

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак50

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць