Грамадства44

Алесь Міхалевіч вяртаецца ў палітыку

У суботу прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя руху «За свабоду». Яе ўдзельнікі пераабралі кіраўніцтва, абралі кандыдата на праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі і зацвердзілі стратэгію развіцця на чатыры гады, паведамляе прэс-служба руху.

Канферэнцыя пераабрала Юрыя Губарэвіча кіраўніком арганізацыі, які ўзначаліў рух два гады таму, змяніўшы на пасадзе Аляксандра Мілінкевіча, што кіраваў арганізацыяй ад 2007 года.

Губарэвіча таксама падтрымалі ў якасці кандыдата, які будзе намінаваны на праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі для абрання адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары.

Фота з фэйсбука Мікіты Семяненкі

Першым намеснікам старшыні руху «За Свабоду» стаў Алесь Міхалевіч, яшчэ двума Віктар Янчурэвіч і Кірыл Стаселька.

Алесь Міхалевіч быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах у 2010 года, быў затрыманы і амаль два месяцы правёў у СІЗА. Пасля вызвалення ў лютым 2011 года ён правёў прэс-канферэнцыю, дзе распавёў пра здзекі. Вымушаны быў эміграваць, у верасні 2015 года вярнуўся ў Беларусь. Міхалевіч застаецца фігурантам справы «аб масавых беспарадках».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць