Свет88

Выбары ў Малдове: праеўрапейскія сілы абышлі сацыялістаў у рэйтынгах, калі аб'ядналіся

Злева направа: кандыдаты ў прэм'еры ад сацыялістаў Зінаіда Грачаная, ад «Годнасці і праўды» Андрэй Нэстасэ, ад «Дзеяння і салідарнасці» Мая Санду і ад Дэмакратычнай партыі Улад Плахатнюк. Фота Unimedia.

Праеўрапейскія сілы аб'ядналіся і адразу зрабілі рывок у рэйтынгах. Апошнія сацыялагічныя апытанні паказваюць, што Партыя сацыялістаў не здолее набраць большасці ў парламенце.

Малдова — парламенцкая рэспубліка, прэзідэнт у ёй выконвае сімвалічныя функцыі.

16 снежня, за два месяцы да выбараў, дзве самыя папулярныя праеўрапейскія сілы «Партыя дзеяння і салідарнасці» (PAS) былога міністра адукацыі Маі Санду і «Платформа годнасць і праўда» (DA) былога пракурора Андрэя Нэстасэ аб'ядналіся. Дзякуючы гэтаму, яны зрабілі рывок у рэйтынгах. Адзіная палітычная сіла атрымала назву «Зараз — платформа DA і PAS».

Як вынікае за апошніх апытанняў грамадскай думкі, аб'яднаная апазіцыя можа разлічваць на 25% галасоў. Сацыялісты набіраюць каля 43% галасоў. Яшчэ 19% можа атрымаць Дэмакратычная партыя, якую ўзначальвае мультымільянер Улад Плахатнюк і якая цяпер кантралюе ўрад. 

Іншая апытанка дае сацыялістам 35% галасоў, «Зараз — платформа DA і PAS» — 24% і 23% — Дэмакратычнай партыі.

Пры такім раскладзе праеўрапейскія сілы атрымаюць больш галасоў, чым прарасійскія. Аднак Малдову чакае складаны працэс фарміравання ўрадавай кааліцыі.

Сацыялісты прэзідэнта Дадона выступаюць з прарасійскіх пазіцый. Санду і Нэстасэ выступаюць за еўраінтэграцію Малдовы і блізкія па сваіх поглядах да Еўрапейскай народнай партыі. Дэмакратычная партыя афіляваная з еўрапейскімі сацыялістамі, крытыкі абвінавачваюць яе ў абслугоўванні інтарэсаў бізнэс-групы Плахатнюка.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць