Свет33

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот

Еўрапейскі цэнтральны банк прадставіў дзесяць варыянтаў афармлення будучых банкнот еўра. Яны аб'яднаныя ў дзве тэматычныя серыі — «Еўрапейская культура» і «Рэкі і птушкі», піша Bloomberg.

Прэзідэнтка ЕЦБ Крысцін Лагард паведаміла, што жыхары краін еўразоны могуць прагаласаваць за ўпадабаны дызайн да 21 верасня. Пасля завяршэння галасавання Рада кіраўнікоў ЕЦБ плануе прыняць канчатковае рашэнне прыкладна ў канцы года.

Гэта стане першым маштабным абнаўленнем еўрабанкнот з моманту ўвядзення еўра ў абарачэнне больш за дваццаць гадоў таму. Дызайн банкнот у валютным саюзе, які аб'ядноўвае 21 краіну, заўсёды быў адчувальнай тэмай, бо выкарыстанне нацыянальнай сімволікі магло б выклікаць спрэчкі. Таму на сучасных банкнотах намаляваныя ўмоўныя масты, вокны і брамы, якія не паўтараюць рэальныя архітэктурныя помнікі.

Паводле слоў Крысцін Лагард, еўрабанкноты — гэта не толькі плацежны сродак, але і адзін з найбольш пазнавальных сімвалаў Еўропы.

Праца над новымі папяровымі грашыма вядзецца адначасова з падрыхтоўкай да запуску лічбавага еўра. Акрамя новага мастацкага афармлення, банкноты атрымаюць і сучасныя элементы абароны ад падробак.

Праект абнаўлення быў запушчаны яшчэ ў 2021 годзе. Спачатку разглядаліся сем розных тэм, але пасля апытання грамадзян еўразоны ў канцы 2023 года былі пакінутыя толькі дзве — «Еўрапейская культура» і «Рэкі і птушкі».

Дакладныя тэрміны з'яўлення новых банкнот пакуль не называюцца. Пасля выбару пераможнага дызайну яго яшчэ будуць дапрацоўваць, правяраць і толькі пасля гэтага пачнуць друкаваць новыя грошы, якія паступова ўвойдуць у абарачэнне ў найбліжэйшыя гады.

Падобныя дыскусіі пра дызайн нацыянальных валют адбываюцца і ў іншых краінах. Так, нядаўна Банк Англіі прапанаваў грамадзянам выбраць выявы прадстаўнікоў дзікай прыроды, якія ў будучыні могуць замяніць на банкнотах гістарычных дзеячаў, у тым ліку Уінстана Чэрчыля, Джэйн Осцін, мастака Джозэфа Мэларда Уільяма Цёрнера і матэматыка Алана Цьюрынга.

Акрамя таго, у Швейцарыі на рэферэндуме было падтрымана рашэнне замацаваць у Канстытуцыі права на выкарыстанне наяўных грошай, каб гарантаваць захаванне банкнот і манет як паўнавартаснага сродку разлікаў.

Каментары3

  • Бусліка не чапаць!
    23.07.2026
    Бусла не браць! Гэта наш бусел, а мы не ў ЕС (пакуль што).
  • Віленчук
    23.07.2026
    "Намаляваныя ўмоўныя масты". Яны ўсе ёсьць у Нідэрландах
  • Палітычка з псіхіятрычкі
    23.07.2026
    Давай ЛГБТК+ вясёлкавы сьцяг з муслімскім паўмесяцам на банкноты! )))

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць