Грамадства2828

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады

Былы палітвязень, журналіст і актывіст Саюза палякаў Беларусі Андрэй Пачобут разам з праваабарончай арганізацыяй Amnesty International звярнуліся з адкрытым лістом да прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска. Яны прапанавалі палепшыць прававое становішча беларусаў, якія жывуць у Польшчы, піша выданне Most.

Андрэй Пачобут у маі 2026 года. Фота: Lookby.media

Адной з галоўных прапаноў стала павелічэнне тэрміну дзеяння польскага праязнога дакумента замежніка — часовага дакумента, які замяняе нацыянальны пашпарт, — мінімум да трох гадоў.

У лісце адзначаецца, што многія беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы, не могуць вярнуцца ў Беларусь, бо асцерагаюцца пераследу і рэпрэсій. З-за гэтага яны не могуць атрымаць або абнавіць беларускія пашпарты на радзіме.

У Польшчы для такіх людзей дзейнічае спрошчаны механізм выдачы праязнога дакумента замежніка, аднак цяпер яго дзеянне рэгулярна працягваецца толькі на кароткія тэрміны — звычайна на паўгода. Паводле аўтараў звароту, такая сітуацыя стварае прававую няпэўнасць і ўскладняе жыццё беларусаў, якія жывуць у Польшчы.

Пачобут і дырэктарка польскага аддзялення Amnesty International Анна Блашчак-Банасяк таксама звярнулі ўвагу на праблему дзяцей беларускіх палітычных эмігрантаў, якія нарадзіліся ў Польшчы.

Як адзначаецца ў лісце, такія дзеці могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі пры легалізацыі знаходжання, бо іх бацькі часта не могуць аформіць для іх беларускія пашпарты без паездкі ўсёй сям’ёй у Беларусь. Гэта стварае рызыку адсутнасці дакладна вызначанага грамадзянскага статусу.

Сярод прапанаваных мер:

  • павялічыць тэрмін дзеяння праязнога дакумента замежніка як мінімум да трох гадоў;
  • стварыць спецыяльную працэдуру атрымання дакумента, які пацвярджае асобу, для дзяцей грамадзян Беларусі, народжаных у Польшчы;
  • замацаваць у заканадаўстве статус праязнога дакумента замежніка як паўнавартаснага дакумента, які сведчыць асобу.

У звароце таксама падкрэсліваецца, што Польшча павінна захоўваць традыцыі гасціннасці і не дазваляць іншай дзяржаве выкарыстоўваць польскую тэрыторыю як сродак ціску на людзей, якія вымушаныя пакінуць сваю краіну.

Каментары28

  • Кожны робіць што можа
    23.07.2026
    Навошта ён лезе на фронт працы Франака Вячоркі, Святланы Ціханоўскай і Дзяніса Качынскага? Яны ўжо за 6 гадоў напрацавалі ў тэлефонах спісы патрэбных партнэраў, наладзілі ўсе мадальнасці, выбудавалі патрэбную аджэнду. Хай бы ён лепш заняўся нечым на сваім фронце!
  • Крэсы
    23.07.2026
    Палітыка, у нейкай ступені, гэта як гандаль. Што хоча мець Польшча за гэта?
  • Gorliwy Litwin
    23.07.2026
    Высакародна! Вялікі дзякуй! Хай бы толькі ягоны аўтарытэт у Польшчы спрацаваў. Ён яго нялёгка заслужыў.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць