На 2 студзеня Нацбанк устанавіў афіцыйны курс даляра ЗША на ўзроўні 2 650 рублёў (быў 2 200 руб), еўра – 3 703 рублі (быў 3077), расійскага рубля – 90 рублёў.
З заўтрашняга дня, 2 студзеня, Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў афіцыйны курс даляра ЗША нна ўзроўні 2 650 рублёў (на +20,45%, быў 2 200 руб), еўра – 3 703 рублі (быў 3 077,14), расійскага рубля – 90 рублёў 16 капеек (быў на 1 студзеня 76,89).Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.
Таксама паведамляецца, што з 2 студзеня Нацбанк пераходзіць да выкарыстання механізму прывязкі курсу беларускага рубля да кошыку замежных валют.
У склад кошыку уключаныя даляр ЗША, еўра і расійскі рубель з роўнымі долямі гэтых валют.
Цягам 2009 году рублёвая вартасць кошыка будзе заставацца стабільнай - яе ваганні прадугледжана абмядоўваць у межах +/- 5% ад указанай пачатковай велічыні. Пры гэтым ваганні курсу беларускага рубля ў суадносінах да кожнай з валют будзе адбывацца толькі з кошт узаемных зменаў гэтых замежных валют.
З 8 студзеня на два працэнтныя пункты павышаецца стаўка рэфінансавання да 14% гадавых.
Нагадаем, што ўчора стала вядома, пра тое, што МВФ выдзяляе Беларусі крэдыт у 2,5 млрд даляраў. Дэвальвацыя рубля на 20% была адной з умоваў экспертаў МВФ.
Каментары