Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч запэўніла, што падчас перапісу насельніцтва назаве беларускую мову роднай. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю «Белсату»:
«Вядома ж, я — беларуска. І гэта мая родная мова — беларуская, хоць я на ёй і не размаўляю. Не размаўляю па той прычыне, што ўся практыка майго жыцця — гэта руская мова і руская культура. Але я сябе адчуваю беларускай, беларуская зямля — мая зямля, мой бацька адсюль. Я іншага жыцця не ведаю, толькі жыццё тут, нягледзячы на тое, што я жыла і ў Еўропе. Мая зямля — Беларусь».
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта

Каментары