Меркаванні5555

Драматычная сітуацыя з беларускамоўным школьніцтвам

Доля школьнікаў, што навучаюцца па-беларуску, скарацілася на 2% за год. У першыя класы па-беларуску пайшло вучыцца толькі 16,7% школьнікаў. Запас інерцыйнай рэзістэнтнасці русіфікацыі вычэрпваецца. Піша Барыс Тумар.

Доля школьнікаў, што навучаюцца па-беларуску, скарацілася на 2% за год. У першыя класы па-беларуску пайшло вучыцца толькі 16,7% школьнікаў.

Па-беларуску сёлета навучаецца 18,4% ад агульнае лічбы школьнікаў. У першых класах сітуацыя яшчэ горшая: па-беларуску пайшлі вучыцца толькі 16,7%. Яшчэ ў 2006 годзе лічба беларускамоўных школьнікаў складала 22%. Прыкладна на гэтым узроўні — 22—25% — яна трымалася ўсе 2000—2006 гады. Дарэчы, столькі ж яна складала на 1985—1988 гады, да моманту, калі хваля нацыянальнага будаўніцтва прынесла перамены на карысць беларускай мовы, у выніку чаго ў 1994 годзе па-беларуску вучыліся ўжо 69% школьнікаў.

Запас інерцыйнай рэзістэнтнасці вычарпаўся, і 15 гадоў лукашэнкаўскай русіфікацыі зламалі нават той гнілы савецкі баланс.
Гэта небяспечны для мовы сімптом.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў устрывожаны: «Працэсы змяншэння колькасці дзяцей паскорыліся. Было па палову адсотка за год, а цяпер – амаль два адсоткі».

Рада ТБМ з гэтай нагоды адрасавала дзяржаўным органам і грамадзянскай супольнасці спецыяльную заяву. Пытанне стаіць ужо пра выжыванне беларускамоўнай сярэдняй адукацыі як такой.

Прычыны адкату беларускамоўнай сярэдняй навідавоку. Куды ісці беларускамоўным школьнікам? Улады па-ранейшаму не дазваляюць утварэння беларускамоўнага ўніверсітэту, ані дзяржаўнага ані тым больш прыватнага, каб трымаць мову ў межх гуманітарнае сферы. Гэта ў надбудове, а ў цокалі — брак беларускамоўных садкоў і сістэмы беларускамоўнага матэрыялу для дзяцей. Дзяржава не сфінансавала ніводнага (!) перакладу мультфільму на беларускую мову за доўгія гады. Калі раней у беларускамоўную школу прыходзілі пераважна дзеці з сем’яў, што не наведвалі садкоў, а гадаваліся ў бабцяў, цяпер такіх усё менш.

Фон — у краіне ўвогуле рэзка падае колькасць людзей, якія гавораць па-беларуску. Калі ў канцы ХІХ стагоддзя па-беларуску размаўляла абсалютная бальшыня насельніцтва, то на перапісе 1999 году 37% апытаных прызналіся беларускай мовы як хатняй, а адпаведная лічба на перапісу 2009 году напэўна яшчэ радыкальней зменшыцца.

Беларуская мова праз 15 гадоў лукашэнкаўскага кіравання была выбарам смелых людзей.
Досыць сказаць, што сярод соцень генералаў і міністраў, дэпутатаў палатаў прадстаўнікоў не было ніводнага (!), хто публічна размаўляў па-беларуску.

Калі ўзяць тую прэсу, змест якой цалкам ці больш чым на 50% беларускамоўны, яе агульны тыраж быў збіты з больш чым 1 700 000 экземпляраў у 1994 годзе да ўсяго 220 000 у 2009-м. Збіты часта рэпрэсіўнымі метадамі — зменай рэдактараў, статусу, а то і адкрытым закрыццём. Беларуская мова і яе носьбіты былі адсунутыя з тэлеканалаў. Абсяг вяшчання беларускамоўнага радыё «Сталіца» быў валюнтарысцкім чынам звужаны, а прыватная станцыя 101,2, прывабная для моладзі, зачыненая.

Высілкамі незалежнага грамадства будуюцца падмуркі новай культуры і навукі, але не здольныя вытрымаць паўсядзённы націск расейшчыны. ТВ «Белсат» не заменіць агульнадаступных каналаў, а незалежны кнігадрук (85% кніг выходзіць па-беларуску ў прыватных, часта нават падпольных выдавецтвах) даступны толькі малому колу людзей.

Адзіным праменьчыкам аптымізму застаецца лічба школьнікаў, што вучацца па-беларуску ў гарадах.
Яна невялікая: 1,9%. Але ў савецкі час у абласных гарадах беларускамоўных школьнікаў не было зусім. Цяпер жа «малы статак» трымае нацыянальную традыцыю на сваіх плячах, нягледзячы на хмары і буры.

Актыўнасць гэтага кола, аднак, мае свае межы. Чым даўжэй пратрымаецца аўтакратыя, тым менш шанцаў на ўтрыманне мінімальнай крытычнай масы беларускамоўных. А без яе будучыня беларускай мовы змрачнее, бо не будзе з чаго прадукаваць жыццяздольныя беларускамоўныя асяродкі, у якіх мова можа функцыянаваць як жывая і з якіх пашырацца.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць