Грамадства88

Старшыня Слонімскага райвыканкама не пайшоў на «міравую» са Святланай Калінкінай

Асноўнае пасяджэнне па разглядзе пазову старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзя Хоміча да ўладальніцы сайту «Беларускі партызан» Сьвятланы Калінкінай прызначанае на 30 кастрычніка, піша Радыё Свабода.

Пазоўнік у суд не зьявіўся, яго інтарэсы прадстаўляла адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна. Адказчыкі не прызналі пазоў у поўным аб’ёме.

Сьвятлана Калінкіна прызнала, што загаловак артыкула магчыма некарэктны. Але, паводле яе, артыкул трэба разглядаць у поўным абʼёме і «далей тое, што апублікавана ў поўным абʼёме на «Беларускім партызане» адпавядае сапраўднасьці». У першым жа абзацы напісана, што ў райвыканкаме інфармацыю не пацьвердзілі.

«То бок адназначнага сьцьвярджэньня, што здарэньне насамрэч мела месца, няма. Ёсьць канстатацыя факта, што блогер такую інфармацыю распаўсюдзіў, але ў райвыканкаме яе не пацьвярджаюць. У юрыспрудэнцыі можа атрымацца прэцэдэнтная справа, калі аднаго журналіста просяць абвергнуць тое, што напісаў іншы журналіст. Бо ў гэтым выпадку мы маем проста скан, фотаздымак чужога паста. Таму як мінімум датуль, пакуль ня будзе разгледжаны пазоў да Сьцяпана Пуцілы, гэтую справу разглядаць ня варта», — сказала Сьвятлана Калінкіна.

Яе прадстаўнік у судзе намесьнік старшыні БАЖ Алег Агееў назваў матэрыяльныя патрабаваньні пазоўніка завышанымі.

Суд не задаволіў хадайніцтвы Сьвятланы Калінкінай прыпыніць разгляд справы да разгляду пазова Хоміча да ўладальніка Тэлеграм-каналу Nexta Сьцяпана Пуцілы ў судзе Менскага раёна. Разгляд пазову пачнецца там 18 кастрычніка. Таксама суд адхіліў хадайніцтва аб прыцягненьні ў якасьці суадказчыка Сьцяпана Пуцілы як аўтара распаўсюджанай інфармацыі пра старшыню Слонімскага райвыканкаму. Гэтае хадайніцтва не падтрымаў таксама пазоўнік.

Паводле суду, у рамках разглядаемай справы «патрабаваньні да Пуцілы не прадʼяўляюцца, прадметам спрэчкі зьяўляецца артыкул пэўнага зьместу, разьмешчаны на сайце belaruspartisan.by».

Сьвятлана Калінкіна прапанавала міравое пагадненьне з пазоўнікам старшынёй Слонімскага райвыканкаму Хомічам. Пазоўнік паведаміў праз адваката, што пакідае гэта пытаньне «на рашэньне суду».

Адвакатка Хоміча сказала, што раней пазоўнік пайшоў на міравую з сайтам 21.by, які павінен заплаціць 1500 рублёў (рашэньне пакуль не ўступіла ў законную сілу). Да 16 кастрычніка яны павінны апублікаваць абвяржэньне, узгодненае з Хомічам.

Адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна паведаміла, што ў справе ёсьць даведка УУС Горадзенскага аблвыканкаму, што Хоміч і ягоная жонка не пазбаўляліся права кіраваньня транспартнымі сродкамі. Таксама 12 жніўня «Гродзенская праўда» апублікавала артыкул, у якім прадстаўнікі абласнога ДАІ пацьвердзілі, што Хоміч і яго жонка не затрымліваліся і не прыцягваліся да адказнасьці. Адвакатка заявіла, што прад’яўленыя даведкі пацьвярджаюць, што распаўсюджаная на сайце «Беларускага партызана» інфармацыя не адпавядае сапраўднасьці. Таксама яна сказала, што Хомічу некалькі чалавек казалі пра публікацыю інфармацыі не на тэлеграм-канале Nexta, а на «Беларускім партызане».

Адвакатка Хоміча спытала ў адказчыка, ці былі спробы атрымаць матэрыялы ў Сьцяпана Пуцілы, якія пацьвярджаюць распаўсюджаную ім інфармацыю. Алег Агееў сказаў, што размаўляў са Сьцяпанам Пуцілай і «размова была няпростай».

«Натуральна, мы да яго зьвярнуліся, каб ён прадставіў інфармацыю, якая пацьвярджае зьвесткі, якія ён распаўсюдзіў. Пакуль ён нічога не даў. Ён знаходзіцца ў Польшчы. А польскае заканадаўства абараняе крыніцы СМІ мацней, чым беларускае заканадаўства. Я не выключаю, што ён кансультуецца з польскімі юрыстамі, а цяпер яго юрысдыкцыя Рэспубліка Польшча», — сказаў у судзе Алег Агееў.

Вынікі сёньняшняга папярэдняга пасяджэньня суду Сьвятлана Калінкіна падвяла ў інтэрвію Свабодзе:

«Я не разумею лёгіку як можа выносіцца рашэньне па гэтай справе, калі ня вырашана сытуацыя з першакрыніцай інфармацыі, блогерам Nexta. І не зразумела чаму, бо тая самая інфармацыя была на партале 21.by, там міравое пагадненьне дасягнутае, а з намі не. Я думаю, што тут такі дыфэрэнцыяваны падыход да розных сайтаў, розных СМІ і розных журналістаў», — сказала Свабодзе Сьвятлана Калінкіна.

У чым сутнасьць справы

Старшыня Слонімскага райвыканкаму Генадзь Хоміч судзіцца са стваральнікам тэлеграм-канала Nexta Сьцяпанам Пуцілам, а таксама з трыма выданьнямі («Беларускі партызан», 21.by і «Вечерний Бобруйск»), якія апублікавалі інфармацыю з каналу Nexta.

10 жніўня Nexta паведаміў пра затрыманьне Хоміча. Паводле яго, чыноўніка заўважылі п’яным двойчы. Хоміч стаў аспрэчваць, што яго і ягоную жонку супрацоўнікі ДАІ засьпелі ў нецьвярозым стане. Ва ўпраўленьні ДАІ Горадзенскай вобласьці заявілі, што ня маюць зьвестак пра затрыманьні Хоміча. Як гаворыцца ў пазове, пост Nexta пра затрыманьне Хоміча ўбачылі каля 200 тысяч чалавек. На гэтую інфармацыю спасылаліся СМІ.

Генадзь Хоміч патрабуе публікацыі абвяржэньня непраўдзівых зьвестак. Ён ацаніў нанесеную яму маральную шкоду ў 50 тысяч рублёў. Грошы ён зьбіраецца пералічыць Слонімскай бальніцы на рамонт інфэкцыйнага аддзяленьня.

Таксама ён патрабуе спагнаць з пазваных па 373 рублі за судовыя выдаткі і аплату адваката.

З 2014 году да СМІ былі задаволеныя сем судовых пазоваў, паведамілі ў БАЖ. Сумы маральных кампэнсацый, сплачаных СМІ, вагаліся ад 49 да 378 даляраў. Сярэдняя сума склала 213 даляраў. Паводле БАЖ, у бальшыні выпадкаў суды адмаўляюць у задавальненьні пазоваў аб маральнай кампэнсацыі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць