Афіша44

Пад іх танчыў Юрый Шаўчук, а Пітэр Гэбрыэл запрашаў на свае фестывалі: «Троіца» святкуе 20-годдзе вялікім канцэртам

2 снежня, Палац культуры прафсаюзаў (пр-т Незалежнасці, 25). Пачатак а 19.00.

Іван Кірчук, Юрый Паўлоўскі і Юрый Дзмітрыеў запрашаюць у чарговае магічнае падарожжа па беларускай спрадвечнай музыцы, якое немагчыма прапусціць!

2 снежня ў мінскім Палацы прафсаюзаў упершыню разам з «Троіцай» сыграюць і знакавыя беларускія музыкі, імёны якіх будуць раскрытыя пазней.

Адзін з самых вядомых беларускіх гуртоў у свеце за дваццаць гадоў існавання сыграў на сотні вялікіх фестываляў ад Малайзіі да Чылі. На рахунку «Тройцы» і выступы на культавым Sziget Festival, і ўдзел у найбуйнейшым этна-фестывалі Womad, які ладзіць экс-удзельнік брытанскага гурту Genesis і прадзюсар этна-выканаўцаў Пітэр Гэбрыэл.

Насамрэч гісторыя «Тройцы» налічвае больш за 20 гадоў. Збіраць і апрацоўваць фальклор Іван Кірчук пачаў яшчэ на пачатку 1980-х. Тады ж з выпускнікоў тагачаснай Мінскай культпрасветвучэльні (цяпер Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў) быў створаны ансамбль «Дзіва».

А ў сярэдзіне 1990-х музыкі Віталь Шкілёнак і Дзмітрый Лук’янчык прапанавалі Кірчуку запісаць сумесна народную песню, якая б добра лягла пад гітарны рыф. І пачалося…

«У мяне акурат была палеская песня «Трава мая, травушка». Я і кажу: «Давайце паспрабуем!», — прыгадвае Іван Кірчук першыя крокі «Тройцы».

— Песня вельмі ўдала лягла, і яны прапанавалі збірацца. І тут нас пачалі клікаць амбасады: амерыканская, індыйская… Пасля нас запрасіў Юрый Шаўчук сыграць на разагрэве DDT у Мінску і выступіць на піцерскім рок-фэсце, дзе ён танчыў пад «Яблынь мая». Далей Стас Намін паклікаў у Маскву… За тры гады мы даволі добра пашумелі».

Пасля з'яўлення першага альбома пад назвай «Троіца», які выйшаў у Галандыі, склад гурту змяніўся. На змену Лук'янчыку і Шкілёнку ў 1999-м прыйшлі два Юрыі — Паўлоўскі і Дзмітрыеў.

Мала, хто ведае, што тады трыа нават змяніла назву на «Этна», але пад націскам прыхільнікаў перайменавалася ў «Этна-трыа Троіца». З таго часу сённяшні калектыў і адлічвае сваю гісторыю. Таму менавіта сёлета гурт адзначае 20-годдзе.

Падчас юбілейнага канцэрта музыкі, а на рахунку «Тройцы» 7 альбомаў, абяцаюць самае лепшае і неспадзяваных гасцей, з якімі сыграюць вядомыя хіты.

Квіткі ўжо ў продажы ва ўсіх касах і на сайтах білетных аператараў. Цана: ад 28 рублёў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Усе навіны →
Усе навіны

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў4

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

Стаў вядомы прысуд падпалкоўніку Чарамных, якога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і ў «распальванні варожасці» пры гэтым6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць