Грамадства1616

Суд вярнуў асуджанаму доктару Бялецкаму больш за $550 тысяч

Фота Вольгі Шукайла

Сёння Мінскі гарадскі суд зноў вярнуўся да крымінальнай справы вучонага, акадэміка, лаўрэата Дзяржпрэміі, вядомага доктара Аляксандра Бялецкага. Яго раней прызналі вінаватым па ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) і прысудзілі да 7,5 года пазбаўлення волі. Зараз Аляксандр Валянцінавіч адбывае пакаранне ў ВК-3 (Віцьба), піша Tut.by.

На працэс па справе Аляксандра Бялецкага прыйшлі толькі яго родныя, асуджанага ў Мінск не дастаўлялі. Як аказалася, акадэмік звярнуўся ў суд з заявай адмяніць канфіскацыю. На ягоную маёмасць быў накладзены арышт, але ў даход дзяржавы яшчэ нічога не забіралася.

«У сувязі з уступленнем у сілу закона РБ ад 19 ліпеня 2019 года прашу спыніць выкананне прысуду ў частцы канфіскацыі маёмасці і вызваліць мяне ад дадатковага пакарання», - зачытала суддзя Валянціна Зянькевіч заяву Бялецкага.

Гэтым летам былі ўнесены змены ў Крымінальны кодэкс: выключана дадатковае пакаранне ў выглядзе канфіскацыі маёмасці. Таму прысуд трэба прывесці ў адпаведнасць з новым законам. Заяву Аляксандра Бялецкага падтрымала яго адвакат Марыя Севярын, пракурор Аляксандр Кароль не стаў пярэчыць супраць адмены канфіскацыі маёмасці. Суд пайшоў у дарадчы пакой, пасля абвясціў рашэнне: вызваліць асуджанага Бялецкага ад канфіскацыі.

- У сувязі з выключэннем арт. 61 з КК асобы, асуджаныя да дадатковага пакарання ў выглядзе канфіскацыі маёмасці, падлягаюць вызваленню ад гэтага віду пакарання, калі яно не выканана. (…) З улікам устаноўленых па справе акалічнасцяў Бялецкі падлягае вызваленню ад прызначанага дадатковага пакарання ў выглядзе канфіскацыі маёмасці, - зачытала рашэнне суддзя Валянціна Зянькевіч. - Варта адмяніць арышт, накладзены на маёмасць асуджанага.

У рашэнні пералічана ўсё, што вернуць урачу: дзве памятныя манеты чэмпіянату свету па хакеі 2014 года; памятную манету Свяціцеля Мікалая Цудатворца; драўляную скрынку са сподкам, падшклянкі і лыжкі; больш за 125 тысяч даляраў на рахунках у банках; аўто BMW X3; гараж і кватэру ў Мінску; будынак у Ратамцы; парковачнае месца; 65 тысяч еўра; 354 600 даляраў; аблігацыі на 15 тысяч даляраў; iPhone.

Нагадаем, у лютым 2019 года Мінскі гарадскі суд прызнаў навукоўца, акадэміка, лаўрэата Дзяржпрэміі, вядомага доктара Аляксандра Бялецкага вінаватым у атрыманні хабараў. Сам фігурант ня адмаўляў: ён сапраўды атрымаў 4 тысячы еўра і 3 тысячы даляраў, але ўспрымаў іх як падарунак, а не хабар. Частку грошай Бялецкі патраціў на кангрэс у Барселоне, дзе ў склад беларускай дэлегацыі ўваходзіла 12 чалавек.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў11

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін уключыў у свой картэж пікап з зенітным кулямётам ВІДЭА6

Мінпрыроды патлумачыла, куды падзелася возера ў Лагойскім раёне2

У сеціве з'явілася ВІДЭА перастрэлкі паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР у Кіеве11

Дзмітрый Семчанка будзе весці аўтарскую праграму на «Белсаце»7

«Гэта нават у рукі агідна браць». Бацькі «хваляцца», якія падручнікі выдалі ў школе іх дзецям10

Не можа згадаць сваё жыццё месяц таму, пазабываў знаёмых. Каскадзёр, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, запісаў відэа з бальніцы10

«Газпрам» не адмовіўся ад планаў будаваць у Беларусі завод па вытворчасці ЗПГ

Трох туркменаў, якія атруціліся ў Лідзе паганкамі, удалося адкачаць2

Жыхары Смальянаў на Аршаншчыне адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў11

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць