Афіша11

РТБД пачынае анлайн-трансляцыі сваіх спектакляў, «улічваючы сённяшнюю сітуацыю»

Абвестка пра гэта з'явілася на сайце Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Пры гэтым тэатр, як і іншыя ўстановы культуры, ні словам не згадвае пра пандэмію каранавіруса.

«Улічваючы сённяшнюю сітуацыю, мы падрыхтавалі падарунак усім прыхільнікам нашага тэатра, каб «даставіць» сапраўдныя эмоцыі ў кожны дом.

10 дзён у кампаніі РТБД, любімых акцёраў і знакавых спектакляў спецыяльна для вас на нашым youtube-канале.

Каб нічога не прапусціць, захоўвайце наш расклад і стаўце «напаміналкі» на youtube (кнопка «напомнить»):

27.03 у 19.00 — спектакль «Адвечная песня»

28.03 у 19.00 — спектакль «Адэль»

29.03 у 19.00 — спектакль «Жанчыны Бергмана»

30.03 у 14.00 — спектакль «Айбаліт, Бармалей, пра жывёл i брадвей»

31.03 у 19.00 — спектакль «Сталіца Эраўнд»

01.04 у 19.00 — спектакль «Мiстэр Розыгрыш»

02.04 у 19.00 — спектакль «Неба ў дыяментах»

03.04 у 19.00 — спектакль «Раскiданае гняздо»

04.04 у 19.00 — спектакль «Дажыць да прэм’еры»

05.04 у 19.00 — спектакль «Любоў людзей»

Да сустрэчы ў эфіры!»

Раней з аналагічнымі прыгожымі ініцыятывамі выступілі Тэатр імя Янкі Купалы і Нацыянальны мастацкі музей краіны.

Мастацкі музей, да прыкладу, пачаў відэатрансляцыі сваіх традыцыйных экскурсій. Яны адбываюцца на выхадных, вядуць іх найлепшыя мастацтвазнаўцы краіны.

«У любой сітуацыі заўсёды можна знайсці станоўчыя моманты…» — так пачынаецца паведамленне ў фэйсбуку музея. Гэтая дзяржаўная ўстанова, аднак, ні словам не згадвае пра пандэмію, якая змусіла мільёны людзей у свеце абмежаваць свой выхад у людзі.

Гэта можа азначаць, што ўстановам культуры краіны рэкамендавана ажыццявіць некаторыя каранцінныя меры без афіцыйнага абвяшчэння пра тое, што гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Учора Брэсцкі драматычны тэатр абвясціў пра адмену спектакляў на вялікай сцэне да канца сакавіка. У той жа час спектаклі на малой сцэне застаюцца. Пра гэта паведамляецца на старонцы тэатра ў фэйсбуку.

Брэсцкі тэатр лялек перанёс усе раней заяўленыя спектаклі «ў мэтах прафілактыкі». Пра гэта ён паведаміў у сваёй групе ўкантакце.

У Беларусі, у адрозненне ад большасці еўрапейскіх краін, меры строгага каранціну не прынятыя. У той жа час медыкі заклікалі людзей старэйшага ўзросту, пры магчымасці, пабыць у самаізаляцыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць