На пратэстах у Германіі людзей было не вельмі шмат, але давялося прымяняць вадамёты і пярцовы газ
Нямецкая паліцыя ўвечары 31 кастрычніка выкарыстала вадамёты для разгону ўдзельнікаў масавых пратэстаў пакалення Z. Пасля пераважна мірных дэманстрацый у некаторых гарадах адбыліся сутыкненні з праваахоўнікамі. Паводле паведамленняў паліцыі, пратэстоўцы кідалі ў іх феерверкі і розныя прадметы, піша Deutsche Welle.

У Кёльне, дзе прайшла адна з найбуйнейшых акцый, паліцыя выкарыстала вадамёты пасля таго, як дэманстранты пачалі запускаць феерверкі. У паліцыі заявілі, што не будуць цярпець гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў экстранных службаў. Раней марш па горадзе спынілі з той жа прычыны.
У Франкфурце-на-Майне шэсце таксама часова перапынілі пасля запуску феерверкаў. У Берліне пратэстоўцы кідалі ў паліцэйскіх бутэлькі і яйкі, а ў Гамбургу падпальвалі барыкады. У некаторых месцах праваахоўнікі ўжывалі пярцовы газ.
Паводле звестак паліцыі, у Кёльне на вуліцы выйшлі некалькі тысяч чалавек, у Берліне — каля 5 тысяч, у Франкфурце-на-Майне — прыкладна 8 тысяч. Акцыі прайшлі і ў іншых гарадах, але агульная колькасць удзельнікаў па ўсёй краіне аказалася меншай за 170 тысяч, на якія разлічвалі арганізатары.
Каментары
Пратэсты ў Нямеччыне аркеструюць левыя. Кветкі дарыць паліцыі тут ніхто не зьбіраецца ў прынцыпе. Прапагандуецца максымальна жорсткае ўмяшаньне колькасна і якасна, каб тыя ва ўладзе іх вогуле пачулі.
Што мне тая Калеснікава? Яна засталася ў традыцыі, пачатай і закладзенай Пазьняком. Пахадзілі, мы ім паказалі, разышліся.
20. Лістапада працяг
Мо, гэтак спецыяльна робіцца. Але з відэа пратэстаў няма аніводнага нямецкага, рэгіянальнага ці еўрапейскага сцяга. Толькі сцягі краін 3-яга свету.
Таму нам незразумела адсюль, ці там наогул немцы есць, ці толькі панаехаўшыя?