Усяго патроху1212

Вось такі ананас вырасціла ў вазоне пенсіянерка з Моталя ФОТАФАКТ

Пенсіянерцы Алене Дабрадзей 60 гадоў. У Моталі, што ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, жанчына ўжо два гады вырошчвае ананас. Аказваецца, ён можа расці і ў вазоне.

«У 2018 годзе пляменнік падарыў мне на дзень нараджэння маленькі ананас у гаршочку, — распавядае Алена. — Нейкі час ён стаяў у мяне ў двары, а потым я выпадкова яго зламала. Вырашыла, што дзеці стараліся, дарылі, таму трэба вырасціць новы. Таму ў таго ананаса я зрэзала верхавіну. Гляджу: а там у яго «дзетак» — мора! Таму я адразу шмат высадзіла.

Потым мне надакучыла з імі насіцца, і я пакінула толькі адзін. У 2018 годзе ён у мяне стаяў на вуліцы, у дом занесла толькі ўзімку, у 2019 таксама стаяў на вуліцы. І вось перад гэтым Новым годам ён у мяне пачаў квітнець, а цяпер і вырас.

Я ў інтэрнэце чытала, што звычайна ананасы пладаносяць толькі на трэці-чацвёрты год, а ў мяне вось незвычайна атрымалася: вырас крыху больш чым за два гады. Думаю, гэтай восенню мы яго ўжо з'ямо».

Алена чытала, што на смак такія «хатнія» ананасы не вельмі салодкія, але пры гэтым вельмі духмяныя. 

«Шчыра кажучы, сёлета яго можна было б ужо высадзіць у агарод, калі стала цёпла. Але я не стала. Як пальма ён расці ніколі не будзе: ён нізенькі, недзе паўметра. У інтэрнэце нядаўна я цэлую такую ​​ананасную плантацыю бачыла.

Каб у нас у Моталі хто-небудзь таксама вырошчваў ананасы, я не бачыла, але неяк сусед-сантэхнік убачыў яго ў мяне ў вазончыку і сказаў: «О, я таксама такі вырошчваю!»

Пенсіянерка кажа, што даглядаць расліну нескладана: 

«Я часта яе апырскваю, але нічым не падкормліваю. Адзінае — часам у ваду магу кінуць лупіну ад банана — гэтай вадзіцай ён добра сілкуецца. Больш ніякай хіміі — абсалютны натурпрадукт. 

І да надвор'я ён не пераборлівы: проста стаіць на сонцы ў двары. Я, калі шчыра, нават і не чытала, як правільна яго даглядаць, проста пасадзіла, а ён і расце.

Па памеры ён зараз невялікі: недзе 10 на 10 см. Увосень будзе большы, вядома, але я з ім насіцца больш не буду. Справа ў тым, што нават першы ананас, які мне падарылі, быў невялікі. Мой цяперашні ўжо ўдвая большы за той».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе13

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы6

Пасля выкрыцця спробы палітычнага забойства Данія абмяжоўвае выдачу віз расіянам і выкідае з краіны расійскага аташэ

«Табе яшчэ прыйдзецца выбачыцца». Ціханоўскі адказаў Севярынцу125

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

УСУ вызвалілі 14 вёсак на Харкаўшчыне. Аперацыя «Мядзведжы капкан» праходзіла ў рэжыме поўнай сакрэтнасці7

Памёр мастак Юрый Несцярук1

У Івана-Франкоўскай вобласці расійская ракета прабіла дах дома, але не выбухнула ФОТА

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі сляды гор, якія дапамаглі эвалюцыі

У Жлобінскім раёне машына наляцела на каня. Кіроўцу давялося з салона выразаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе13

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць