Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры66

Хрыстос уваскрос, нет, воскресе

Сяргей Астравец закранае на сваім блогу велікодныя моманты.

Хрыстус з мартвых встал… Так, у касьцёле па‑польску, у царкве па‑расейску плюс, ясна, з дадаткам незразумелых пакі‑пакі‑пакі і г.д.
Мой загаловак не адлюстроўвае моўнай сытуацыі, але дакладны, што датычыць тэмы велікодных пірагоў — пасхі, кекса, як заўгодна.

Ня ведаю, дзе — ва ўладных кабінэтах, у ідэалягічнай нетры, ці на нарадах у фуражках і з пагонамі, але вырашана было, што гарадзенцам неабходна сьпячы ажно дваццаць пяць тысяч каталіцкіх сьвяточных булак, але не сьпяшайцеся зьдзіўляцца, бо й — дакладна ўдвая болей праваслаўных! Чаму? Хто ведае! Магчыма гэта дзяржаўная таямніца і ўвогуле адзін са сланоў, на якіх трымаецца родны рэжым. А таямніцу, вядома, хаваюць у жалезным куфры, куфар на дубе на ланцугах, ці пад ім закапаны, ёсьць варыянты, там яшчэ куфэрак павінен быць, качка, здаецца, чамусьці, калянае яйко, але абавязкова.

Дык адкуль лічбы? З дзяржаўнага прэс‑агенцтва, карацей лічбы афіцыйныя. Значыцца нашыя хлебапёчныя ворганы атрымалі іх зьверху, ад начальства, а чым яшчэ раздзьмутым чынавенскім будынкам займацца, скажыце? Яны, баюся, па швах пачнуць лопацца, ужо кашулі, рэмні на жыватах не сыходзяцца. Мне адзін з «больш прагрэсыўных» прызнаўся: нас у Горадні столькі, што цалкам маглі б кіраваць усёй рэспублікай — на ўвесь урад амаль хапіла б. Ён яшчэ дадаў: столькі абласьцей, з увагі на бюракратычныя штаты найперш, для краіны сёньня неверагоднае марнаваньне грошай. Ну, але ў нас ніхто не спытаў, як не спытаў і пра неабходную колькасьць велікодных пірагоў. Зрэшты нам гэта й не патрэбна. Проста вочы робяцца ад атавізмаў сталінскай эканомікі вялікімі: яны дагэтуль усё пралічваюць — колькі рулек туалетнай паперы «на душу» выпусьціць, колькі бутэлек чарніла, колькі гарэлкі, колькі велікодных пірагоў. З рыбай увогуле цэлая эпапея, вартая гамэраўскага натхненьня. Зноў‑такі: да чаго ім яшчэ рукі прыкласьці?

Пірагі велікодныя, атрымліваецца, справа ідэалёгіі, а значыцца дзяржаўнай важнасьці. Тут не эканоміка на першым месцы, не гандлёвая выгада, не звыклы здаровы сэнс: выдаткаваў грошы, трэба акупіць выдаткі, зарабіць які грош хаця б. Не, не, сто разоў не! Нашыя ідэалягічныя галовы безумоўна ведаюць што за чым: спачатку Вялікдзень каталіцкі, потым праваслаўны. Нармальнаму, простаму, звычайнаму чалавеку зразумела: сьпячэм на першы Вялікдзень (якая розьніца як ён называецца яшчэ?), скажам, пяцьдзесят тысяч булак сьвяточных. Нечаканая ўдача ў тым, што праз тыдзень яшчэ адзін Вялікдзень, карацей можна двойчы зарабіць, але ня толькі, галоўнае —можна асабліва не прайграць. Карацей, ёсьць шанец, што калі тыя, хто сьвяткуе першы Вялікдзень, не раскупяць усе булкі, частку, хай чэрствых (але трэба зрабіць скідку, зразумела, як за мяжой) выкупяць тыя, хто адзначае Вялікдзень наступны. А паколькі пасьля другога Вялікадня трэцяга не чакаецца, значыцца на яго мы сьпячэм булак удвая меней, каб не прагарэць фінансава, іншымі словамі — дваццаць пяць тысяч, карацей зробім разумна, рацыянальна. Але так думаюць людзі звычайныя, у якіх па навуцы ідэалёгіі двойка.

Нам, звычайным людзям, канечне, цяжка мысьліць у дзяржаўным рэчышчы, у слушным ідэалягічным накірунку, мы акадэміяў кіраўнічых не сканчалі. Але загаварыўшы пра гэта, прасякаешся ўраз імпэтам адпаведным. Шкада народнага дабра робіцца. Вось жа, ня купяць на другі Вялікдзень пяцьдзесят тысяч булак сьвяточных, што тады? Да наступнага году не пакінеш, каню зразумела. Што ж іх, кабанам скарміць, хай адзначаць? Мне скажуць: перастаньця багахульстваваць! Бо ніякай праблемы няма: пірагі пасхальныя пякуць адпаведна рэлігійнаму падзелу насельніцтва і кропка! А вось і не! Тут ідэалёгія на першым месцы! Пароўну павінна быць, пароўну, бо парафій у вобласьці аднолькавая лічба, хоць праваслаўных на некалькі нават больш зарэгістравалі, як было заданьне. Памятаю, які мандраж быў у начальства: увесь час каталіцкіх парафій болей за колькасьць праваслаўных, а гэта ж нельга! Дагнаць і перагнаць! Я не зьдзіўлюся, калі нават створаны асобныя прыходы для чыноўнікаў, для салдатаў, міліцыянтаў, для заводаў, для калгасаў, па працоўнаму прынцыпу, словам. Дагналі і перагналі! Зараз трэба будзе, кроў з носу, зьесьці пяцьдзесят тысяч пасхаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў7

ГрамадстваАбнаўляецца!7

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні18

Тунэлі пойдуць на восем метраў ніжэй за Свіслач — як ідзе будаўніцтва Зеленалужскай лініі метро ФОТЫ3

Гітлер супраць Зялінскага. Выбары мэра французскага гарадка «завірусіліся» з-за прозвішчаў кандыдатаў1

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»4

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў7

ГрамадстваАбнаўляецца!7

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць