Выбары-20203434

Ціханоўская ў Віцебску. На сустрэчу сабраліся 8000 чалавек ВІДЭА

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская працягвае ездзіць па краіне і выступаць на мітынгах. Пасля фенаменальных сустрэч з выбаршчыкамі ў Глыбокім і Наваполацку аб'яднаны штаб альтэрнатыўнага кандыдата дабраўся да Віцебска. І ў абласным цэнтры ў парк, дзе ўлады дазволілі сустрэчу, прыйшлі тысячы людзей. Карэспандэнт «Нашай Нівы» ацаніў колькасць прысутных у 8 тысяч. Такога мітынгу ў Віцебску яшчэ не бывала ў найноўшай гісторыі.

Чытайце таксама: Эмацыйны мітынг з удзелам Ціханоўскай у Віцебску ФОТАРЭПАРТАЖ

Вядучы пачаў свой выступ па-беларуску, але пазней перайшоў на рускую мову.

«Верым, можам, пераможам!» — падбадзёрвае вядучы людзей.

У Віцебску атмасфера, падобная да мітынгаў у папярэдніх гарадах: людзей шмат, ёсць нацыянальная сімволіка. Выступаюць музыканты на разагрэве.

Вядучы са сцэны просіць людзей карыстацца мабільным тэлефонам па-мінімуму, бо мабільная сувязь у раёне мітынгу працуе з перабоямі.

Рускамоўная «Стены рухнут» гучыць з дынамікаў.

У 19:30 Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала выйшлі на сцэну.

«Света, Света», — амаль ужо фірменнае прывітанне гучыць і ў Віцебску.

Ціханоўскую ашаламіла колькасць людзей, якія прыйшлі яе падтрымаць. Яна спытала ў задніх радоў: «Вы мяне добра чуеце?»

Яна пачала сваю прамову з расказам пра свайго мужа, Сяргея Ціханоўскага.

У параўнанні з папярэднімі выступамі, Ціханоўская ўжо больш імправізуе і ідзе на кантакт з грамадзянамі. «Верым, можам, пераможам», — заводзіць кандыдатка натоўп.

Ціханоўская звярнула ўвагу на цяжкае становішча палітвязняў.

«Свабоду, свабоду», — крычаць людзі.

Ціханоўская кажа пра важнасць аб'яднання апазіцыйных штабоў, каб можна было правесці сумленныя выбары ў будучыні, дзе лёс Беларусі вырашаць яе грамадзяне.

Ціханоўская шмат разоў паўтарае, што яна не палітык і што ў яе ніколі не было такіх планаў.

Людзі асвісталі прозвішча Лукашэнкі, калі Ціханоўская вымавіла яго. Ад людзей там-сям гучаць лозунгі «Стоп таракан!»

«Жыве Беларусь» — патрыятычныя лозунгі таксама лунаюць у паветры.

Пасля слова ўзяла Марыя Калеснікава. Яна нагадала жыхарам Віцебска пра Віктара Бабарыку, які вярнуў на радзіму карціны Марка Шагала — знакамітага ўраджэнца Віцебска.

«Верым, можам, пераможам» — перарывае натоўп выступ Калеснікавай.

«Не бойцеся, нас большасць», — падбадзёрвае Калеснікава людзей і заклікае прыйсці на выбары менавіта 9 жніўня.

Далей на сцэну выйшла Вераніка Цапкала.

«Я бачу тут БЧБ-сцяг, бачу тут сцягі партый, пра які падзел кажуць улады? Мы адзіныя», — кажа Цапкала.

«Вы калі-небудзь чулі пра Майдан ад Бабарыкі, Цапкалы, Ціханоўскага? Не! Пра Майдан казаў толькі цяперашні кіраўнік дзяржавы», — кажа Цапкала.

Цапкала таксама заклікала прыходзіць на выбары менавіта 9 жніўня, а таксама пагаварыць са сваімі сваякамі.

Прадстаўнік аб'яднанага штаба зноў заклікала насіць грамадзян белыя бранзалеты.

«Любім, можам, пераможам», — у такой інтэрпрэтацыі гучыць папулярны апазіцыйны лозунг ад вядучага. Людзі ахвотна яго падхопліваюць.

Пасля выступу Веранікі Цапкала вядучы распавёў пра ініцыятывы «Сумленных людзей», у тым ліку пра праект «Голас».

Выступіла таксама Вольга Кавалькова. Яна была адзінай, хто выступаў выключна па-беларуску. Кавалькова заклікала Лукашэнку пакінуць прэзідэнцкую пасаду, аддаць уладу «мудрым, інтэлігентным жанчынам».

Каментары34

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы24

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

Набокаў ці японская мода? Назва дзіцячых калготак ад Conte выклікала скандал у сацсетках9

МТС расказаў, дзе ў Мінску найхутчэйшы 5G1

Жыхар Кіева голым выпацкаўся ў смалу, каб уначы абрабаваць краму. Адмывалі яго пяць гадзін8

І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?19

У Расіі аб'явілі пра 23‑гадовы прысуд для «польскага шпіёна»4

Сайт, на якім беларусаў вербавалі для вайны з Украінай, знік адразу як пра яго напісалі СМІ2

Памёр акадэмік Анатоль Міхайлаў

Уначы на поўначы і ў цэнтры Беларусі зноў чулі гук беспілотніка

Лукашэнка следам за Трампам падсеў на квашаную капусту19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы24

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць