Нягледзячы на тое, што прыватнага сектара ў Мінску робіцца ўсё менш (днямі, напрыклад, пад знос пайшоў Сельгаспасёлак), ёсць куткі, дзе катэджы асталяваліся трывала і надоўга. Напрыклад, моцны астравок прыватнага сектара ёсць на ўскраіне Каменнай Горкі. Менавіта ў гэтым мікрараёне ў ліпені купілі катэдж за 700 тысяч даляраў. Ён стаў найдаражэйшым домам Мінска, прададзеным у мінулым месяцы, паведамляе Realt.by.

Дом размясціўся ў межах вуліц Люцінскай, Вязынскай і Калеснікава. Побач знаходзіцца чыгуначная станцыя «Лебядзіны», а хутка тут з'явіцца новы мост, які злучыць Каменную Горку з праспектам Пераможцаў. Вось гэта месца на карце:

Забудова ў гэтай частцы мікрараёна (бліжэй да МКАД) — даволі аднастайная. Катэджы тут будаваліся апошнія гадоў з 10−15, а ўчасткі нават можна купіць з аўкцыёнаў. Вось і найдаражэйшым домам месяца стаў адносна новы (2018 года пабудовы) блочны дом.
Пабудову плошчай 741 квадрат купілі за 700 тысяч даляраў. Выходзіць, метр палічылі па 945 даляраў.

Таксама ў сталічны топ-3 у ліпені трапілі камяніцы ў Папярнянскім завулку (у раёне Цны) і на вуліцы Прывабнай (у раёне Мядзвежына). Гэтыя дамы прадалі за 280 і 162 тысячы даляраў адпаведна.
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары