У Мінскім раёне міліцыя раскрыла крадзеж металічнай агароджы з могілак «Ксавяроўскія». Здарэнне адбылося яшчэ ў сакавіку. Зламыснік дэмантаваў некалькі секцый агароджы і знік з месца злачынства, піша pristalica.by.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мачулішчанскага аддзялення міліцыі Мінскага РУУС высветлілі асобу падазраванага. Гэта 53‑гадовы беспрацоўны жыхар вёскі Кулікі Чэрвеньскага раёна, які раней неаднаразова меў праблемы з законам.
Мужчына патлумачыў свой учынак цяжкім фінансавым становішчам. У сакавіку 2026 года ён вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі і, паводле ягоных слоў, вырашыў такім чынам зарабіць грошы на жыццё.
Скрадзены метал ён хутка здаў у найбліжэйшы пункт прыёму другаснай сыравіны, а атрыманыя грошы выдаткаваў на асабістыя патрэбы. Пакуль нанесеныя ўладальніку страты не кампенсаваныя.
Сабраныя матэрыялы праверкі перададзеныя ў Мінскі раённы аддзел Следчага камітэта. Там павінны прыняць рашэнне аб далейшай адказнасці мужчыны.
У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр
Мужчына забраў сабаку ў краме, каб пра яго клапаціцца — і атрымаў крымінальную справу
У Мінску міліцыя са зброяй затрымлівала трох рэцыдывістаў-гастралёраў
У Гродне мужчына забраў сабе прадукты, якія кур'ер пакінуў для суседа
Топ-10 крымінальных артыкулаў, па якіх часцей за ўсё судзяць беларусаў
Каментары