Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар
Былы начальнік калоніі №2 у Пакрове Уладзімірскай вобласці Аляксандр Муханаў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за атрыманне буйнога хабару. Акрамя таго, суд прызначыў яму штраф сумай 1,5 мільёна расійскіх рублёў (17800 даляраў), паведамляе выданне Sota.

Муханаў з 2019 года ўзначальваў калонію №2 у Пакрове. У гэтай калоніі ў розныя гады ўтрымліваліся вядомыя расійскія палітвязні, у тым ліку Аляксей Навальны, фігуранты так званай «справы Маякоўскага», былы маскоўскі муніцыпальны дэпутат Аляксей Горынаў і нацыяналіст Дзмітрый Дзёмушкін.
Пасля прыходу Муханава, паводле сведчання адвакаткі Марыі Эйсмонт, у калоніі замест адкрытага фізічнага гвалту сфармаваўся рэжым пастаяннага і поўнага кантролю над зняволенымі.
У 2025 годзе стала вядома пра закрыццё гэтай установы і перавод зняволеных у іншыя калоніі. Пасля гэтага Муханаў узначаліў жаночую калонію №1 у пасёлку Галавіно Уладзімірскай вобласці. Аднак ужо восенню яго затрымалі па падазрэнні ў атрыманні хабару.
Паводле матэрыялаў следства, бабуля 23‑гадовай зняволенай, якая адбывала пяцігадовы тэрмін за разбой, праз былую выхаванку калоніі папрасіла перавесці ўнучку са швейнай брыгады на іншую працу. Муханаў, як сцвярджае следства, запатрабаваў за гэта 150 тысяч рублёў (каля 1800 даляраў).
У выніку суд прызнаў былога начальніка калоніі вінаватым у атрыманні хабару на буйную суму і прызначыў яму сем гадоў калоніі строгага рэжыму.
У Расіі аб'явілі пра 23‑гадовы прысуд для «польскага шпіёна»
Хлопца, які жыў у Івана-Франкоўску і прыехаў у госці да сваякоў у Расію, пасадзілі на 13 гадоў — за данаты на $60
Крэмль вызваліў зняволенага былога амерыканскага марпеха. За што — пакуль невядома
Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары
НН лепей бы пра хлопцаў нашых напісала, што яны ва Украіне робяць, чым пра нейкіх расіянцаў.
https://www.ukrinform.ua/rubric-culture/4152369-u-zaporizzi-vidkrili-fotovistavku-prisvacenu-biloruskomu-pidrozdilu-akij-boronit-ukrainu.html
У РФ ужо карыстаюцца беларускімі грашыма? )
У РФ, 150т. р = ~$1800