Грамадства55

Пажарны папярэдзіў людзей пра зняцце сцяга. Яго звольнілі і высяляюць разам з цяжарнай жонкай

Максім Сташулёнак

9 верасня з пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №2 Фрунзенскага раёна звольнілі Максіма Сташулёнка. Працы і службовага жылля камандзіру аддзялення фактычна каштавала адно паведамленне ў чаце «Страна для жизни»: пажарны папярэдзіў жыхароў квартала «Каскад», што МНС плануе зняць вывешаны паміж дамамі вялікі бел-чырвона-белы сцяг, піша «Еўрарадыё».

Максім расказаў, чаму вырашыў напісаць такое паведамленне і што плануе рабіць пасля.

— Восьмага верасня я пачуў у частцы, што пажарныя плануюць здымаць сцяг, і напісаў пра гэта ў канале «Страна для жизни». Планаваў адправіць паведамленне адміністратару, але напісаў у чат у адкрытым доступе.

Маё паведамленне заўважыў хтосьці з начальства. Я напісаў гэта аб 11 гадзіне, а ў 16 мяне ўжо выклікалі на размову наконт звальнення, — расказвае Максім Сташулёнак.

Пажарнага абвінавацілі ў парушэнні прысягі, двух пунктаў працоўнага кантракта і падпіскі аб невыдаванні. Максім быў нязгодны, стаў спрачацца і звярнуўся да юрыстаў. 9 верасня раніцай яго зноў выклікалі да начальства — гэтым разам каб падпісаць заяву аб звальненні. З усіх пералічаных напярэдадні прычын там было пазначана толькі парушэнне кантракта.

Звольнілі Максіма па артыкуле 172.6 — спыненне службы ў сувязі са здзяйсненнем правіннасці, прадугледжанай кантрактам аб службе ў якасці падставы для яго датэрміновага скасавання або спынення яго дзеяння. Да заявы прыклалі скрыншот паведамлення з чата «Страна для жизни».

Так спрабавалі зняць БЧБ-сцяг у «Каскадзе» 5 верасня / Юлія Матузава, «Еўрарадыё»

— Мне казалі звальняцца па ўласным жаданні, але я адмовіўся. Я хачу працягваць працаваць у МНС. Я працую ў частцы больш за восем гадоў. Надзея маленькая, але я ўсё ж хачу дамагчыся справядлівасці і вярнуцца на службу. Заўтра сустракаюся з адвакатам, якога мне дапамог знайсці валанцёр. Мае сябры звярнуліся па дапамогу ў СМІ, — працягвае Максім.

Акрамя таго, што Сташулёнак за адзін дзень пазбавіўся любімай працы, яго яшчэ і высяляюць са службовай кватэры. А ў хлопца цяжарная жонка і трохгадовае дзіця. Сям'я павінна сабраць рэчы на працягу трох дзён.

— Учора падтрымаць мяне пад вокны падышлі чалавек трыццаць пажарных. Хоць адкрытай падтрымкі ад калег пакуль няма, я трохі нават расстроіўся з гэтай нагоды. Разумею, што вельмі многія проста баяцца. На кухні абмяркоўваюць, але нічога не робяць, — дзеліцца пажарны.

— А як вы наогул ставіцеся да таго, што пажарных адпраўляюць здымаць сцягі?

— Ды ясная рэч, як я стаўлюся! Інакш бы не пісаў тое паведамленне. І большасць супрацоўнікаў МНС падзяляюць мой пункт гледжання.

8 верасня пажарныя сапраўды выехалі ў «Каскад», каб прыбраць сцяг. Але здымаць ужо не было чаго — пра гэта загадзя паклапаціліся жыхары.

Вядомы таксама выпадак, калі супрацоўнік МНС, падняты ў калысцы да сцяга паміж дамамі на праспекце Дзяржынскага, не стаў здымаць яго, а толькі расправіў — і спусціўся на зямлю. Сцяг тады ўсё ж такі знялі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія падняліся да яго замест пажарнага.

У сацыяльных сетках была інфармацыя, што і гэты супрацоўнік МНС застаўся без працы, але пакуль што яна засталася без пацвярджэння.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць