Меркаванні

«Самае страшнае — гэта жыццё ў страху». Біскуп Яшэўскі падчас тэлетрансляцыі быў прынцыповы

У мінулыя гады на Нараджэнне Хрыстова дзяржаўнае тэлебачанне вяло трансляцыю з мінскай катэдры, але ў гэтым годзе стрым вёўся з Магілёва. Вікарны біскуп Магілёўскі Аляксандр Яшэўскі, упершыню апынуўшыся на авансцэне, выступіў з прамовай настолькі ж выверанай па фармулёўках, наколькі прынцыповай па сваім мэсэджы.

Крыніцы «Нашай Нівы» ў Касцёле расказалі, што тэлебачанне прапанавала, каб імшу вёў любы біскуп, толькі не Юрый Касабуцкі. Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай арцыдыяцэзіі біскуп Касабуцкі звярнуў увагу на сябе палкімі казаннямі ў верасні і кастрычніку, калі з краіны быў выгнаны мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Калі планавалася тэлетрансляцыя, сам Кандрусевіч яшчэ быў не ў краіне, улады далі яму дазвол вярнуцца перад самымі святамі.

Касцёл прапанаваў зладзіць трансляцыю з Магілёва, з касцёла Унебаўзяцця Святой Дзевы Марыі і Святога Станіслава.

Вікарны біскуп Аляксандр Яшэўскі пачаў сваю прамову падчас службы з падзякі ўсім тым, чыімі малітвамі і высілкамі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч змог вярнуцца да сваёй паствы.

Біскуп маліўся, каб «у гэты складаны час каранавіруса і грамадска-палітычнага крызісу, каб Бог спыніў эпідэмію і каб перамагла Божая праўда і справядлівасць».

Далей біскуп гаварыў пра цынічныя паводзіны цара Ірада, прэфекта Юдэі Понтыя Пілата, а таксама першасвятара Каяфы. І вось у гэты «безнадзейны час у гісторыі, падчас гэтага беззаконня Бог прыйшоў у свет», — сказаў біскуп. «Ён не прыйшоў, каб знішчыць ірадаў, Ён прыйшоў як святло надзеі, гаючае святло, ціхае святло», — адзначыў біскуп.

«Бог бачыць шарлатанаў, якія скажаюць Божую праўду, але працягвае ціха жыць у чалавеку». «Спакой Божы прыходзіць адным шляхам — праз выкананне Божай Волі, калі мы імкнёмся быць добрымі да нашых бліжніх», — казаў біскуп.

«Самае страшнае — гэта грэх, — цытаваў святога Францішка Сальскага біскуп Яшэўскі. — Але другое самае страшнае — гэта жыццё ў страху, ці калі адсутнічае мір».

«Народ, які не прызнае Бога, ходзіць у цемры», — нагадаў біскуп Яшэўскі.

«Людзі цемры неабходны дыялог замяняюць на маналог і баяцца іншадумцаў, яны вядуць і іншых да вечнай цемры».

«Сыны святла ведаюць сваю канчатковую мэту, вядуць дыялог у любой сітуацыі і прыслухоўваюцца да іншадумцаў». «Менавіта таму нараджэнне Хрыста можна параўнаць са святлом», — казаў біскуп.

«Колькі існуе тэрору, гвалту і рэпрэсій!» — сказаў біскуп пра цяперашнюю сітуацыю на свеце. 

«У гэтым годзе свята не такое радаснае», — адзначыў біскуп. «Увесь свет скаланула пандэмія каранавіруса, а Беларусь — грамадска-палітычны крызіс. Ці можа быць поўнаю радасць, калі за сямейным сталом з'яўляюцца пустыя месцы або калі ў сям'і жалоба?» — пытаў біскуп, намякаючы на палітычных зняволеных і забітых на вуліцах беларускіх гарадоў.

Ён таксама гаварыў пра «выпрабаванне пандэміяй». «Няхай нашы ўрачы і ўвесь медперсанал адчуваюць падтрымку ад Бога і ад нас, вельмі ўдзячных ім людзей».

«Няхай у нашай краіне настане супакой, пераможа Божая праўда, справядлівасць і свабода, — заклікаў біскуп Яшэўскі. —Каб стаць народам, трэба сустрэцца адно з адным у дыялогу, тварам у твар і плячо ў плячо. Няхай Беларусь наноў стане краінай міру і ўзаемапавагі», — зноў падкрэсліў біскуп у прамове, настолькі ж выверанай па фармулёўках, наколькі прынцыповай па сваім змесце і заключаным у ім пасланні.

Паслухаць прамову біскупа Яшэўскага можна з 40:00.

Пасля казані людзі на розных мовах — па-беларуску, расейску, польску, англійску, літоўску — прыгожа маліліся ў тым ліку за ўлады, каб яны прыслухоўваліся да людзей, і за тых, хто не можа сустрэць свята дома праз эміграцыю і іншыя прычыны. А таксама за хворых на каранавірус і за маці, якія чакаюць нараджэння дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць