Памёр мітрапаліт Філарэт (Кірыл Вахрамееў). З 1989 па 2013 год ён з'яўляўся кіраўніком Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У снежні Філарэт перанёс каранавірус.
Нарадзіўся 21 сакавіка 1935 года ў Маскве. У 1959 годзе ў Троіца-Сергіевай Лаўры прыняў манаства з імем у гонар святога Філарэта Літасцівага і быў пасвячоны ў іераманаха.
У 1978 быў назначаны мітрапалітам Мінскім і Беларускім, Патрыяршым Экзархам Заходняй Еўропы, а ў 1989-м — Мітрапалітам Мінскім і Гродзенскім, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі.
Пры ім у Беларусі былі адроджаны ўсе епархіі, аднавілі дзейнасць мужчынскія і жаночыя манастыры, брацтвы і сястрыцтвы, аднавіла дзейнасць Мінская духоўная семінарыя, былі заснаваны Мінская духоўная акадэмія, духоўнае вучылішча, школа катэхізатараў.
У 1990-1995 быў дэпутатам Вярхоўнага савета 12 склікання. Герой Беларусі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары