Грамадства

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў

На радзіме Дзмітрыя Чычыкава чакалі жонка і двое маленькіх дзяцей — малодшая дачка нарадзілася менш за месяц таму. На жаль, яе Дзмітрый так і не пабачыў.

Фота: katya.chichikova / Instagram. Якасць фота палепшаная з дапамогай ШІ

Дзмітрый Чычыкаў — брат Аляксандры Чычыкавай, пераможцы конкурсу «Міс свету на вазку» ў 2017 годзе.

Мужчына паехаў на заробкі ў Азербайджан як прамысловы альпініст. Сёлета ў верасні яго жонка Кацярына паведаміла ў сацсетках, што яе муж знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы ў Баку. Усё праз тое, што 20 чэрвеня з Дзмітрыем здарыўся няшчасны выпадак: перакулілася аўтавышка — машына з пад’ёмнай стралой і люлькай.

«Ён і яго напарнік упалі з вышыні 18 метраў, напарнік загінуў. Дзіма выжыў і цяпер знаходзіцца ў цяжкім стане — яму трэба лячэнне і рэабілітацыя, пры тым што ён знаходзіцца ў іншай краіне», — распавяла ў інстаграме Кацярына.

Фота: katya.chichikova / Instagram. Якасць фота палепшаная з дапамогай ШІ

Са слоў жонкі, на той момант стан Дзмітрыя ацэньвалі як стабільна цяжкі. У яго быў пашкоджаны мозг, прайшло тры аперацыі на галаве: «Дактары зрабілі ўсё магчымае, каб стабілізаваць ягоны стан, і цяпер трэба проста чакаць. Дзіма прыходзіць у прытомнасць, рэагуе на сваё імя, але часцей спіць».

Яна папрасіла дапамагчы сям’і грашыма — і шмат хто з беларусаў адгукнуўся.

Сёння Кацярына паведаміла ў сторыс сумную навіну: «Амаль пяць месяцаў барацьбы за жыццё… Сёння мой Дзіма пайшоў назаўжды. Заўсёды буду кахаць…».

Беларусу было 39 гадоў. У Дзмітрыя засталося дзве маленькія дачкі. Старэйшай Васілісе ўсяго два гады. Малодшую Веру бацька не паспеў пабачыць — яна нарадзілася менш за месяц таму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну14

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын9

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну14

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць