У Гродне на 76‑м годзе жыцця раптоўна памёр вядомы доктар, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзімір Бялуга. У ліпені 2026 года яму споўнілася 75 гадоў.

Ва ўніверсітэце адзначылі, што Уладзімір Бялуга быў спецыялістам, чыя прысутнасць надавала ўпэўненасці калегам і давала надзею пацыентам. Бялуга браўся за самыя складаныя выпадкі.
Усё сваё прафесійнае жыццё ён прысвяціў акушэрству і гінекалогіі. Пацыенткі звярталіся да яго не толькі як да высокакваліфікаванага спецыяліста ў галіне ультрагукавой дыягностыкі, але і як да чалавека, які ўмее выслухаць, суцешыць і праявіць шчыры клопат.
Ва ўніверсітэце згадваюць яго як таленавітага доктара, навукоўца і педагога, а таксама як добрага, надзейнага і шчырага чалавека з выдатным пачуццём гумару.
Развітанне з Уладзімірам Бялугам адбудзецца 7 лістапада ў Гродне, у капліцы пры храме святой прападобнай Марфы.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары