Спорт

Фазэль пра перамовы з Лукашэнкам: Далі зразумець, што ЧС немагчымы без змены палітычнай сітуацыі

Кіраўнік IIHF Фазэль падзяліўся ўражаннямі аб размове з Аляксандрам Лукашэнкам 11 студзеня ў Мінску.

president.gov.by

— Вы ўсведамлялі, наколькі далікатнай можа быць сустрэча твар у твар з Лукашэнкам, які падвяргаецца астракізму на міжнароднай арэне? Чаму вы пайшлі на такую рызыку?

— Рыхтуючыся да візіту, беларускі пасол даў нам зразумець, што Лукашэнка прымае вельмі мала людзей, і што я адзін з іх. Ён таксама паказаў, што мы таксама павінны абмеркаваць усе важныя пытанні. Я ўбачыў магчымасць, можа быць, ператварыць гэты чэмпіянат свету ў чэмпіянат свету па прымірэнні, каб стымуляваць дыялог з апазіцыяй з дапамогай гэтага чэмпіянату свету. Дыялогу, па ўсёй бачнасці, цяпер не існуе. Вось у чым драма: прадстаўнікі апазіцыі кажуць нам, што яны хочуць гэтага чэмпіянату свету, што гэта чэмпіянат свету для народа. Але дыялогу паміж уладай і апазіцыяй відавочна няма.

— Вы не пераацэньваеце свае магчымасці? Хіба гэта не спроба ўдзельнічаць у палітыцы праз спорт?

— Мы ведалі, што шанец нешта змяніць складае каля аднаго працэнта. Але калі ёсць гэты маленькі шанец, то варта паспрабаваць.

— Якія былі тэмы размовы?

— Мы далі зразумець, што чэмпіянат свету па хакеі немагчымы без змены палітычнай сітуацыі ў краіне.

— Вы прад'яўлялі патрабаванні?

— Не. Мы не можам выстаўляць палітычных патрабаванняў. Мы перадалі паведамленне аб тым, што ў нас праблемы з правядзеннем чэмпіянату свету праз адносіны да сітуацыі краін Захаду. Ён сказаў нам, што яго праца — гарантаваць бяспеку ў сваёй краіне і абараняцца ад любых пагроз з-за мяжы. Апазіцыя відавочна ўспрымаецца як пагроза

Каментары

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць