Грамадства

Дашкевіч пасля 15 сутак: У ізалятары прымушалі ўставаць пад гімн, хочуць, каб хтосьці так палюбіў Лукашэнку

Палітык, грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту, якія ён адбываў у ізалятары Мінскага раёна на вуліцы Скарыны.

Змітра затрымалі за варту памяці ля рэстарана «Паедзем, паядзім» у Курапатах. Гэты першы выпадак, калі Дашкевіча арыштавалі менавіта за гэта, раней улады заплюшчвалі вочы на знаходжанне актывістаў ля кабака. Сваімі ўражаннямі ад зняволення Зміцер падзяліўся з «Нашай Нівай».

«Сядзелася гэтым разам у стандартных умовах. Пасля той катоўні, што была на Акрэсціна, ледзь не санаторый.

Адзінае — гімн урубалі ранкам а шостай і перад адбоем. Уключаюць, а пасля носяцца, хочуць, каб зэкі ўставалі. Відаць, хочуць, каб палюбілі Лукашэнку. Адзін мне крычаў: «Ты ў якой краіне жывеш! Ты хіба не чуеш, што гімн грае?» Хаця ў цэлым ахоўнікі былі менш беснаватыя, чым на Акрэсціна.

Палітычныя былі: з Новай Баравой людзі, там зачысткі адбываліся праз сцягі, з іншых раёнаў. Спачатку сядзеў у чатырохмясцовай камеры, потым — у васьмімясцовай. Столькі нас у камеры і было.

Здзівіла, калі пабачыў расійскіх грамадзян, якія сядзяць там па паўтара года, па восем месяцаў, чакаючы дэпартацыі. Расійская ўлада так любіць сваіх грамадзян, што ў «саюзнай дзяржаве» не можа іх вывесці па паўтара года, зрабіць ім пашпарт.

Троху здзівіла мяне затрыманне, але я разумеў, што рана ці позна пачнуць браць. На жаль, гэта было зразумела, калі вуліца суцішыцца, то пачнецца жорсткая расправа з іншадумцамі. Наўрад ці гэты чалавек даруе, што паўгода яго трымалі на мяжы сыходу, таму расправа будзе працягвацца.

Чытаў кнігі. У мяне з сабой быў Новы Запавет. Я зразумеў, што трэба яго заўжды з сабой насіць. Быў Генрых Сянкевіч, браты Стругацкія — з цікавага чытва.

Калі бел-чырвона-белы сцяг забароняць, то для сімвала гэта будзе толькі на карысць. Колькі б яны ні забаранялі, але сцяг перажыў семдзясят гадоў савецкага тэрору і ўваскрос, нягледзячы на тое, што яго ведалі толькі адзінкі гісторыкаў. То цяпер тым больш, сотні тысяч людзей дзеля яго ахвяруюць сабой, уздымаюць сцяг. Са мной у камеры сядзелі хлопцы з Новай Баравой. Дык расказвалі, што робяць, каб сцяг знайсці: шыюць самі, з Кітая замаўляюць. Гэта ўжо не спыніць, гэты народны рух не задушыш юрыдычнымі захадамі.

Буду разважаць, што рабіць з курапацкай вартай. Я стаяў там 2,5 года і ніхто не лічыў гэта пікетам, а цяпер палічылі злачынствам. Трэба добра разважыць над усім».

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць