Грамадства

Асуджаны на 5 гадоў палітвязень Вітольд Ашурак: Упэўнены, што цягам 2021 года я апынуся на волі

Палітзняволены Вітольд Ашурак, якога 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе асудзілі на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, у чарговым лісце да сяброў піша, як успрымае свой прысуд і каму выгадна зацягваць час перамен у Беларусі.

Ліст друкуе «Новы час».

Прысуд у 5 гадоў зняволення не стаў для яго нечаканым, піша Вітольд, «таму што мы добра ведаем нашых ворагаў. Ім не трэба мець грамадзянскую супольнасць у краіне — занадта шмат клопату і заўжды ёсць рызыка страціць стратэгічную ініцыятыву».

Аднак, зазначае Вітольд, яны яе ўжо страцілі.

«Усе іх дзеянні — спрэс рэфлексіі. Гэта значыць, што іх магчымасцяў і патэнцыялу хапае толькі на тое, каб рэагаваць на дзеянні і ініцыятывы грамадзянскай супольнасці».

У той жа час, на думку Вітольда, яны разумеюць, што так, як раней, ужо не будзе, але ім патрэбны час, каб вывесці на палітычную арэну сваіх «палітыкаў-лабістаў».

«Нашыя ворагі (самыя разумныя з іх) імкнуцца цяпер зацягнуць час перамен. Палітыка, які сімвалізаваў іх статус-кво і гарантаваў ім недатыкальнасць, яны ўжо спісалі на сметнік гісторыі. Для іх ён ужо палітычны нябожчык. Але ім патрэбна ўтрымаць свае пазіцыі. Таму, карыстаючыся ўладай, яны і садзяць палітычных супернікаў. Простымі словамі — выдаляюць з грамадскага жыцця. Не думаю, што суддзя Філатаў, калі даваў мне 5 год, сур'ёзна спадзяваўся на тое, што я адседжу ўсе 5 год. Але гэтым людзям патрэбны нейкі час, каб «вывесці ў людзі» сваіх палітыкаў-лабістаў, на якіх няма плямаў злачыннага рэжыму. Гэтыя адукаваныя, прыгожыя і «цудоўныя» людзі з'явяцца (альбо ўжо з'явіліся) у самы бліжэйшы час! Мне здаецца, яны будуць мець самыя розныя праграмы і належаць да розных бакоў палітычнага спектра, але галоўнае, што будзе іх яднаць, гэта цвёрдае перакананне, што «нам трэба аб'яднацца», што «не трэба церушыць мінулае», што «грамадства не павінна быць расколатым».

Разумныя ворагі разумеюць, што бессэнсоўна секчы галовы «гідры рэвалюцыі», бо замест адной адсечанай вырастаюць 10 новых! Разумныя ворагі інтэгруюць у грамадства сваіх лёгка кіраваных стаўленікаў».

Вітольд Ашурак упэўнены, што цягам 2021 года ён акажацца на волі.

«Што тычыцца мяне, то тэрмін у 5 год я ўспрымаю як адзнаку «выдатна» за тое, што меў гонар падняць паходню паўстання супраць дыктатуры сярод самых лепшых людзей Ліды! Сапраўды, для мяне гэта гонар!»

Лісты Вітольду Ашурку можна дасылаць на адрас: турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ14

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Нарада па сітуацыі на мяжы з ЕС прайшла без удзелу Лукашэнкі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі19

Які раён Беларусі самы бедны? Народ спрачаецца9

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ14

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць