Улада1818

Ахоўнік прэзідэнта

Уцюрын належыць да наймаладзейшага пакалення людзей, што знаходзяцца побач з Лукашэнкам. Разам з тым, Андрэй Уцюрын абсалютна не вылучаецца з агульнага шэрагу беларускіх сілавікоў, большасць з якіх нарадзіліся за межамі краіны.

Некалькі тыдняў таму Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб «Аб дзяржаўнай ахове», які ўраўнаважвае службу аховы прэзідэнта з КДБ.

Падрыхтоўкай і лабіраваннем займаўся кіраўнік Службы бяспекі прэзідэнта Андрэй Уцюрын. Паводле новага дакумента, ведамства Уцюрына атрымала законнае права праводзіць аператыўна‑вышуковую дзейнасць і ствараць падраздзяленні спецыяльнага назначэння. Не апошняя заслуга ў стварэнні адной з наймацнейшых у свеце службаў аховы кіраўніка дзяржавы належыць менавіта Андрэю Уцюрыну.

Гэтага лысаватага крэпкага мужчыну можна часта ўбачыць побач з Аляксандрам Лукашэнкам. Уцюрын суправаджае Лукашэнку ў замежных камандзіроўках. Нярэдка ў кадры тэлевізійнікаў ён трапляў разам з будучым кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем. Падчас звароту галавы дзяржавы да народу і парламенту Уцюрын сядзеў побач з Віктарам Лукашэнкам.

Ураджэнца Пензы Андрэя Уцюрына часта называюць новым чалавекам у атачэнні кіраўніка дзяржавы. Насамрэч гэта не зусім так, хоць публічна ягонае прозвішча і прагучала толькі ў ліпені 2007, калі 36‑гадовы падпалкоўнік замяніў Юрыя Жадобіна на пасадзе начальніка службы бяспекі прэзідэнта.

Тым не менш, побач з Лукашэнкам Уцюрын з году Ганебнага рэферэндуму — з 1995‑га, з 24 гадоў. Ці шмат хто з цяперашніх набліжаных да ўлады людзей могуць пахваліцца нечым падобным?

У 1992 годзе Андрэй Уцюрын скончыў Саратаўскае вышэйшае вайскова‑каманднае вучылішча. А потым лёс закінуў яго ў Беларусь. У першыя гады незалежнасці ён займаў розныя пасады ў сістэме МУС Беларусі. Па некаторых звестках, служыў і ва ўручанскім спецназе 3214.

Зрэшты, гэта было толькі да той пары, пакуль на службу да сябе не паклікаў Лукашэнка. Можна толькі здагадвацца, якія ён там займаў пасады і які прайшоў шлях. Відавочна толькі, што ў такім раннім узросце Уцюрын прыйшоў не на кіроўныя пасады.

Але калі Уцюрын змяняў Жадобіна, то ўжо з’яўляўся кіраўніком упраўлення асабістай аховы Лукашэнкі

Уцюрын належыць да наймаладзейшага пакалення людзей, што знаходзяцца побач з Лукашэнкам. Старшыні памежнага камітэту Ігару Рачкоўскаму — 40, намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалаю Снапкову — 40, Андрэю Уцюрыну — 38, першай намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч — 37, галоўнаму ідэолагу Усеваладу Янчэўскаму — 33, столькі ж і самому Віктару Лукашэнку. Столькі 30‑гадовых побач з Лукашэнкам не было ніколі.

Разам з тым, Андрэй Уцюрын абсалютна не вылучаецца з агульнага шэрагу беларускіх сілавікоў, большасць з якіх нарадзіліся за межамі краіны. Раду бяспекі ўзначальвае ўраджэнец Днепрапятроўску Юры Жадобін, КДБ — яшчэ адзін сын афіцэра Савецкай арміі ўраджэнец Украіны Вадзім Зайцаў. З Смаленшчыны былы міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў, а ягоны наступнік Анатоль Куляшоў нарадзіўся ў азербайджанскім Алі‑Байрамлы. Дарэчы, адтуль жа і міністр па надзвычайных становішчах Энвер Барыеў. Асецін Юры Караеў узначальвае спецназ.

Уцюрын асабіста наведваў камеры турмы на Акрэсціна падчас падзеяў на Плошчы. Людзі, што нейкі час працавалі з ім, характарызуюць Уцюрына, як «разумнага і хітрага чалавека».

Зміцер Панкавец

Каментары18

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць