Башар Асад зноў збіраецца балатавацца ў прэзідэнты. Ён кіруе Сірыяй 20 гадоў
Сірыйскі лідар Башар Асад вылучыў сваю кандыдатуру, каб удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведаміла Reuters.

Wikimedia Commons
Такім чынам, палітык захацеў стаць прэзідэнтам трэці раз. У краіне ад 2010 года ідзе грамадзянская вайна.
Заяўкі ўжо падалі шэсць кандыдатаў, у тым ліку адна жанчына.
Выбары прызначаныя на 26 мая.
Башар Асад стаў прэзідэнтам Сірыі ў 2000 годзе. Ён змяніў на пасадзе свайго бацьку, экс-прэзідэнта Хафеза Асада, пасля таго як той памёр ад сардэчнага прыступу. У 2007 годзе ў Сірыі прайшоў рэферэндум — у бюлетэні было адінае пытанне: «Ці давяраеце вы кіраванне краінай Башару Асаду да 2014 года?». У 2014 годзе Асада абралі прэзідэнтам на першых альтэрнатыўных выбарах.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары