У Белавежскую пушчу да Дзеда Мароза можна будзе дабрацца на спецыяльным навагоднім турыстычным цягніку. Ён будзе курсаваць па маршруце Мінск — Брэст — Мінск, а з Брэста турыстаў да сядзібы Дзеда Мароза даставяць аўтобусы, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Паводле інфармацыі Беларускай чыгункі, цягнік будзе адпраўляцца з Мінска 11, 18, 24 і 26 снежня 2026 года, а таксама 6 студзеня 2027 года. У Брэст ён прыбудзе раніцай наступнага дня. Назад цягнік адправіцца 12, 19, 25 і 27 снежня, а таксама 7 студзеня.
На пероне пасажыраў сустрэнуць правадніцы-Снягуркі і чыгуначны Дзед Мароз. Да Брэста турысты даедуць у купэйных вагонах, пасля чаго перасядуць на аўтобусы, якія адвязуць іх у Белавежскую пушчу.
У сядзібе гасцей чакае святочная забаўляльная праграма са сустрэчай з Дзедам Марозам і яго ўнучкай Снягуркай. Таксама ўдзельнікам экскурсіі прапануюць бліны, гарачую гарбату на пушчанскіх травах і падарунак.
Асобнай часткай праграмы стане экалагічная прагулка па вальерах Белавежскай пушчы, дзе ўтрымліваюцца дзікія жывёлы.
Па дарозе назад у цягніку для пасажыраў арганізуюць гульнявую анімацыйную праграму з удзелам чыгуначнага Дзеда Мароза.
«Тры шэрагі зніклі за долю секунды». Беларусы зноў не могуць патрапіць на навагоднія шоу ў цырку
У Мінску да Новага года паставяць 33 ёлкі
Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках
У Брэсце паставяць навагоднюю елку, якая павінна ўсіх здзівіць
У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў
Каментары