Інтэрнэт і СМІ

Генпракуратура вынесла папярэджанне рэдактару «Новага Часу»

Генпракуратура паведамляе, што ў рамках нагляду за выкананнем Закона аб СМІ правяла маніторынг тэматыкі публікацый газеты «Новы Час».

Галоўны рэдактар выдання Аксана Колб, novychas.by

Паведамляецца, што аўтары публікацый выкарыстоўвалі пэўныя выразы і абароты мовы, якія «спрыялі нагнятанню напружанасці ў грамадстве, распальванню нянавісці і варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў праваахоўных органаў як асобных сацыяльных груп насельніцтва».

Паколькі названыя публікацыі супярэчылі патрабаванням нацыянальнага заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, намеснік генпракурора абвясціў рэдактару газеты «Новы Час» афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона.

Размова ідзе пра наступныя публікацыі: артыкул Сяргея Салаўёва «Не вельмі заўважнае, але важнае» (№8, 26.02.2021), АРТЫКУЛ С.Пульшы «Дымавая заслона з наступствамі» (№14, 09.04.2021), артыкул А.Колб «Складаней за ўсё прымаць беззаконне» (№14, 09.04.2021).

Каментары

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць