У Турцыі разбіўся вайсковы верталёт AS-532. Аварыя адбылася 24 лістапада непадалёк ад цэнтральнай правінцыі Эскішахір. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны краіны, піша Reuters.

На месца здарэння прыбылі адпаведныя службы, пачаліся пошукава-выратавальныя работы. Турэцкае абароннае ведамства пакуль не паведамляе, ці ёсць пацярпелыя, а таксама не называе прычыны катастрофы.
Гэта ўжо другая аварыя вайсковага верталёта ў Турцыі за месяц. 12 лістапада на ўсходзе краіны, у рэгіёне Малацья, пры падзенні верталёта загінулі чацвёра вайскоўцаў.
Раней, 29 кастрычніка, у раёне Брчко ў Босніі і Герцагавіне пацярпеў аварыю італьянскі верталёт, які выконваў звычайныя задачы ў межах аперацыі Еўрасаюза Althea. У выніку загінулі чацвёра вайскоўцаў.
Каментары