У Беларусі плануюць адмяніць абмежаванне, паводле якога ў звычайнай кватэры дазваляецца трымаць не больш за дзвюх хатніх жывёл: двух сабак, дзвюх катоў або аднаго сабаку і аднаго ката. Пра падрыхтоўку адпаведных зменаў у праект пастановы Савета Міністраў да закона «Аб адказным абыходжанні з жывёламі» паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Калі дакумент прымуць у прапанаванай рэдакцыі, колькаснае абмежаванне для звычайных кватэр скасуюць. Грамадзяне, якія з'яўляюцца адзінымі ўласнікамі або наймальнікамі жылля, змогуць трымаць трох і больш хатніх жывёл без афармлення спецыяльных дазволаў.
Абмежаванне, аднак, застанецца для кватэр, у якіх жывуць некалькі наймальнікаў або ўласнікаў, напрыклад, у камунальных кватэрах ці жыллі ў долевай уласнасці. У такіх выпадках завесці хатнюю жывёлу па-ранейшаму можна будзе толькі з пісьмовай згоды ўсіх паўналетніх жыхароў.
Пры гэтым абавязкі ўладальнікаў жывёл не зменяцца. Незалежна ад колькасці катоў і сабак гаспадары павінны будуць выконваць санітарныя нормы і правілы карыстання жылымі памяшканнямі, а таксама не парушаць спакой суседзяў.
У Мінжылкамгасе тлумачаць, што мэта рэформы — зрабіць правілы больш гнуткімі і справядлівымі, не ўшчамляючы правоў іншых жыхароў шматкватэрных дамоў. Прадстаўнікі камунальных службаў падкрэсліваюць, што адмена колькаснага абмежавання не павінна прыводзіць да ператварэння звычайных кватэр у перапоўненыя прытулкі для жывёл з антысанітарыяй.
Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь
Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
Рэгістрацыю катоў могуць зрабіць добраахвотнай
Каментары