Бязногага брытанскага баскетбаліста абвінавацілі ў 11‑ці згвалтаваннях
Брытанскаму баскетбалісту-паралімпійцу Лі Фраеру выставілі 17 абвінавачанняў, у тым ліку 11 эпізодаў згвалтавання адной жанчыны. Пра гэта паведамляе ITV News.

26‑гадовага спартсмена таксама абвінавачваюць у вуаерызме, наўмысным удушэнні, паводзінах, звязаных з кантролем і прымусам, прычыненні цялесных пашкоджанняў, захоўванні наркотыкаў і спробе перашкодзіць правасуддзю. Па матэрыялах следства, меркаваныя злачынствы адбываліся з мая 2021 года да мая 2026‑га ў Англіі, Іспаніі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.
На судовым пасяджэнні 19 лістапада Фраер не прызнаў сябе вінаватым. Яго пакінулі пад вартай. Пачатак судовага працэсу прызначаны на 22 сакавіка 2027 года.
На Паралімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы Фраер заваяваў срэбраны медаль у складзе зборнай Вялікабрытаніі па баскетболе на калясках. Пасля арышту ў ліпені яго адхілілі ад нацыянальнай каманды і ўсіх мерапрыемстваў Брытанскай федэрацыі баскетбола на калясках да завяршэння ўнутранага расследавання.
Беларускім біятланістам не дазволілі вярнуцца ў міжнародныя спаборніцтвы
Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір стаў падзарабляць відэавіншаваннямі
«Настаў час крыху адступіць». Сабаленка расказала, што заставалася за кадрам яе няўдалага сезона
Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай
Каментары