Вайна11

У расійскіх беспілотніках, якімі атакуюць Украіну, знайшлі літоўскія SIM-карты і шмат іншых еўрапейскіх кампанентаў

У расійскіх беспілотніках, ракетах і іншым узбраенні, выкарыстаным у вайне супраць Украіны, знайшлі больш за 16 тысяч кампанентаў замежнай вытворчасці. Гэта найбольшая колькасць такіх дэталяў, пра якую дагэтуль паведамлялі ўкраінскія ўлады. Пра гэта 24 лістапада паведаміла міжнародная журналісцкая арганізацыя OCCRP са спасылкай на звесткі Генеральнай пракуратуры Украіны, піша Deutsche Welle.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky, File

Паводле інфармацыі ўкраінскай Генпракуратуры, знойдзеныя кампаненты выкарыстоўваюцца ў беспілотніках, ракетах і іншых відах узбраення расійскай арміі. На іх ёсць маркіроўка кампаній з больш чым 30 краін.

Падчас вывучэння фотаздымкаў васьмі SIM-картаў, вынятых з расійскіх беспілотнікаў, журналісты высветлілі, што яны належаць брэнду Pildyk літоўскага мабільнага аператара Tele2 Lietuva. У кампаніі пацвердзілі OCCRP, што гэтыя карткі былі набытыя і актываваныя ў 2024 годзе. Пры гэтым прадаюцца яны выключна на тэрыторыі Літвы.

Tele2 Lietuva падазрае, што групы, якія спецыялізуюцца на перапродажы SIM-карт, могуць пастаўляць іх у тым ліку расійскім агентам. У справаздачы ўкраінскай разведкі таксама згадваюцца перадаплачаныя SIM-карты Ežys, якія належаць іншаму літоўскаму аператару — Telia.

Еўракамісія, адрэагаваўшы на журналісцкае расследаванне, заклікала краіны Еўрасаюза праверыць магчымыя выпадкі выкарыстання еўрапейскіх SIM-картаў у расійскіх ваенных аперацыях.

Акрамя SIM-картаў, ва ўкраінскіх справаздачах фігуруюць шматлікія кампаненты з Германіі, Швейцарыі і іншых заходніх краін. Украінская вайсковая разведка апублікавала на сваім сайце War and Sanctions падрабязныя звесткі больш чым пра 6300 замежных кампанентаў, знойдзеных у расійскім узбраенні.

Так, сярод абломкаў ударнага беспілотніка «Герань-4», збітага пад Кіевам у жніўні 2026 года, знайшлі мікракантролер швейцарскай кампаніі STMicroelectronics, выраблены ў лютым таго ж года. У кампаніі заявілі OCCRP, што яе прадукцыя не пастаўляецца ў Расію, а заходнія санкцыі выконваюцца цалкам.

У тым жа беспілотніку знайшлі транзістар з маркіроўкай нямецкай кампаніі Infineon Technologies, датаваны чэрвенем 2025 года. Прадстаўнік вытворцы выказаў меркаванне, што гэтая дэталь, хутчэй за ўсё, з'яўляецца падробкай. У іншым беспілотніку «Герань-4» украінскія вайскоўцы знайшлі чып брытанскай кампаніі Future Technology Devices International, выраблены ў ліпені 2025 года.

Акрамя таго, у расійскай ракеце RM-48U знайшлі дэталь швейцарскай кампаніі u-blox, вырабленую ў кастрычніку 2025 года. У кампаніі заявілі, што не прадаюць сваю прадукцыю ў Расію і Беларусь, а таксама ўносяць у чорны спіс кліентаў, якія перадаюць яе расійскаму боку.

Раз'ёмы з маркіроўкай нямецкай Harting Technology Group, датаваныя студзенем і сакавіком 2025 года, украінская разведка знайшла ў расійскай балістычнай ракеце малой далёкасці. Прадстаўнік кампаніі Джуліян Файрэс паведаміў журналістам OCCRP, што прасачыць далейшы шлях такіх кампанентаў практычна немагчыма.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча1

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Усе навіны →
Усе навіны

74 удары за «абразу маральнасці». У Іране вядомую спявачку пакаралі за выступ без хіджаба1

Кім была і куды знікла мастачка, якая намалявала белага лебедзя на «Вянок» Багдановіча4

Кушнер назваў «галоўны прыз» у перамовах па Украіне6

Мядзведзі насамрэч не спяць усю зіму, а вавёркі памятаюць, дзе схавалі арэхі. Тры міфы пра жыццё жывёл зімой2

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?2

Памёр Аляксандр Калядзенка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча1

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць