Грамадства

Святлана Ціханоўская гаварыла па тэлефоне з Ангелай Меркель

Лідарка беларускай апазіцыі і канцлер Нямеччыны абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі і міграцыйны крызіс на мяжы.

Меркель пачала размову са слоў: «Гэта добрая магчымасць пагаварыць, таму што вы былі не вельмі задаволеныя маёй размовай з Лукашэнкам».

Паводле афіцыйнага паведамлення на сайце нямецкага канцлера, Меркель адзначыла падтрымку Нямеччыны беларускаму дэмакратычнаму руху і падкрэсліла, што палітычнае кіраўніцтва Беларусі павінна спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі і незалежных журналістаў, вызваліць зняволеных і ўступіць у дыялог з грамадствам, каб пераадолець крызіс шляхам справядлівых і свабодных новых выбараў.

Нагадаем, Ангела Меркель 15 лістапада правяла тэлефонную размову з Аляксандрам Лукашэнкам па пытаннях міграцыйнага крызісу.

Ціханоўская тады сказала: «Дыялог за спінамі беларусаў непрымальны. Гэта ніякім чынам не вырашыць ніводны з канфліктаў. Толькі поўная змена палітычнай сітуацыі ў краіне прывядзе да паслядоўна станоўчых вынікаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі1

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Усе навіны →
Усе навіны

Турыст прабег вакол Нарачы 56 кіламетраў — і спазніўся на апошні аўтобус2

У Беларусі прадаюць дзверы ў выглядзе айфона з трыма фальшывымі камерамі1

Трамп абвясціў Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША14

Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць?2

Наста Лойка: КДБ топіць, каб людзі заставаліся, МУС — каб з’язджалі9

Затрыманая ў Расіі беларуска патлумачыла, што знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Расіі і зямных законаў1

У Горацкім раёне аўтакран знёс Volkswagen з дарогі і перакуліўся на яго

У Латвіі знеслі дом Міхаіла Задорнава14

Арцём Шрайбман назваў сваю самую вялікую памылку як аналітыка35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі1

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць