Свет

У Гамбіі галасуюць за прэзідэнта не бюлетэнем, а шклянымі шарыкамі. У гэтым ёсць свая прычына і свой сэнс

За апошнія пяць год у афрыканскай краіне Гамбія адбылося шмат дэмакратычных зменаў. Але спосаб абіраць прэзідэнта застаўся старым і дзіўным. Як і чаму людзі галасуюць за прэзідэнта шклянымі шарыкамі, расказвае BBC.

Фота: BBC

Большасць гамбійцаў ганарацца сваёй унікальнай выбарчай тэхналогіяй.

Калі 4 снежня яны прыйдуць на выбарчыя ўчасткі выбіраць новага прэзідэнта, то не атрымаюць ніякіх бюлетэняў. Кожнаму выдадуць па адным шкляным шарыку.

Далей яны падыдуць да бочак, кожная з якіх будзе пафарбаваная ў колер партыі аднаго з кандыдатаў, а да бочкі будзе прымацаваная трубка — вось праз гэтую трубку і трэба будзе апусціць шарык у бочку таго кандыдата, за якога хочацца прагаласаваць.

На выбарах 2016 года такіх бочак стаяла тры на кожным участку — бо балатаваліся тры кандыдаты на пост прэзідэнта.

Калі шарык падае ў бочку — чуваць адзін удар. Так камісія кантралюе, ці не паспрабаваў чалавек закінуць яшчэ адзін шарык ад сябе.

Фота: BBC

Калі ўчасткі закрываюцца, шарыкі з кожнай бочкі падлічваюцца — гэтак жа, як і бюлетэні.

Такі спосаб галасавання прыдумалі ў Гамбіі ў 1965 годзе ў сувязі з нізкім узроўнем пісьменнасці ў краіне.

Былы прэзідэнт, Яя Джамэ, які прабыў ва ўладзе 22 гады, неахвотна, але сышоў з пасады ў 2016 годзе. Цяпер адным са здабыткаў дэмакратыі стала і большая колькасць кандыдатаў на пост прэзідэнта (раней сэнсу балатавацца проста не было), а гэта значыць, што сам спосаб галасавання можа падацца менш эфектыўным і больш грувасткім — спатрэбіцца занадта шмат бочак на кожным выбарчым ўчастку.

Першапачаткова свае кандыдатуры сёлета выставілі 23 чалавекі — і гэта быў бы кашмар для выбарчай сістэмы з шарыкамі і бочкамі. Але ў выніку колькасць кандыдатаў скарацілася да 6 (хтосьці лічыць, і гэта зашмат для краіны з 2,2 мільёна жыхароў).

Цяпер у краіне комікі могуць высмейваць любога палітыка, уключна з прэзідэнтам, а журналісты могуць каментаваць усё, што хочуць, не баючыся, што іх выкрадуць, будуць катаваць ці нават заб’юць, як гэта рабілі ў часы прэзідэнта Джамэ.

Некаторыя са злачынстваў часоў Яя Джамэ сталі вядомыя падчас працы Камісіі Праўды і Прымірэння, якая працавала ў Гамбіі з 2019 года да траўня 2021-га.

Былы дыктатар Яя Джамэ цяпер знаходзіцца ў выгнанні ў Экватарыяльнай Гвінеі, але нават адтуль спрабуе ўплываць на вынікі галасавання.

Хто б ні атрымаў найболей шарыкаў у гэтую суботу, ён вымушаны будзе сутыкнуцца з галоўным выклікам апошніх часоў для Гамбіі — заняпалай эканомікай.

Галоўная індустрыя краіны з надзвычай прыгожымі пляжамі і багатай прыродай — турызм, але за часы пандэміі турыстаў прыязджала вельмі мала.

Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе

«Суцэльная пакута». Японцы рады новай хвалі кавіду, бо не трэба ісці на карпаратыў з босам

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць