Эканоміка

Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы

Пачатак быў пакладзены ў 2020 г. пастановай Саўміна. З чэрвеня мінулага года грузы, якія праязджалі праз мяжу ЕАЭС у Беларусі, пламбавалі на выбарачнай аснове. Цана арэнды пломбы на грузавік дасягала трох базавых велічынь, паведамляе тэлеграм-канал «Эканоміка па-беларуску».

DW

У канцы ліпеня 2021 г. Саўмін увёў абавязковае пламбаванне аўтагрузаў, якія ўвозяцца з тэрыторыі Літвы. Цана пломбы падрасла да 5 базавых велічынь.

І вось цяпер пламбаванне ахапіла грузы, якія паступаюць з тэрыторыі Польшчы. Цана пломбы для транзітных грузаў з Літвы і Польшчы вырасла да 10 базавых.

Цікава, што ўлетку літоўскім перавозчыкам далі месяц на падрыхтоўку да зменаў. А цяпер адпаведная пастанова набывае сілу за дзень: апублікавалі 8 снежня, уступае 9-га.

Такім чынам, цяпер транзітныя грузы з Літвы і Польшчы абкладаюцца аброкам у 10 БВ на машыну. 

Ці шмат гэта дасць беларускаму бюджэту? Па інфармацыі Мытнага камітэта, за 2020 г. «праз мытную мяжу ЕАЭС у Беларусь праехала больш як 2,3 млн грузавых аўтамабіляў, або каля 6,5 тыс. грузавікоў штодзень».

Калі навігацыйнымі пломбамі ахапіць мяжу з Украінай і Латвіяй, то выходзіць да 667 млн руб даходаў (2,3 млн × 10 × 29 руб).

З 2022 г. памер базавай велічыні плануюць падняць да 31 руб.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць