Эканоміка

Беларускі парадокс. Нават шалёны попыт на будаўнічыя матэрыялы не дапамог цэментным заводам выйсці на прыбытковасць?

На партале pravo.by з'явілася пастанова Саўміна, згодна з якой, сёлета працэнты па крэдытах цэментных заводаў будуць плаціць з бюджэту. У спіс патрапілі тры заводы: «Краснасельскбудматэрыялы», які вінен $36,5 мільёна, «Беларускі цэментны завод» з сумай асноўнага доўгу ў $70 мільёнаў і «Крычаўцэменташыфер», доўг якога роўны $141 мільёну. 

Фота: wikipedia

Нягледзячы на тое, што у свой час на мадэрнізацыю гэтых заводаў накіравалі як мінімум мільярд долараў, такія пастановы аб «падтрымцы», «растэрміноўках», «рэструктурызацыях» і падобным ужо сталі традыцыйнымі. 

Але мяркуючы па тым, што заводам зноў аказваецца дапамога, яны, імаверна, так і не сталі прыбытковымі. І гэта нягледзячы на шалёны рост цэн на будматэрыялы і танны газ.

Пра такую з'яву «Нашай Ніве» кажа эканаміст BEROC Дзмітрый Крук. 

«У 2019 ужо было рашэнне, якое можна кваліфікаваць як спробу «канчатковага вырашэння пытання». Даўгі перад бюджэтам, якія ўзніклі ў выніку таго, што дзяржава пагашала за гэтыя заводы плацяжы па крэдытах у 2015-2019 гадах (на суму каля $550 млн.), былі перасунутыя на 2029-2049 гады, без уплаты працэнтаў. Фактычна — спісаныя.

Меркавалася, што пасля такога акту дабрачыннасці і адпаведнага зняцця крэдытнай нагрузкі, новая дапамога ім не спатрэбіцца, і яны змогуць выйсці хаця б на невялічкі ўзровень пазітыўнай рэнтабельнасці. У 2020-м гэтага не здарылася, што можна было зваліць на сітуацыю з каранавірусам.

За 2021 год у публічным доступе інфармацыі па іх фінансавым стане пакуль няма.

Але, калі дзяржава зноў бярэцца за тое, каб ільгаціраваць іх плацяжы па крэдытах, то, хутчэй за ўсе, яны засталіся стратнымі і па выніках 2021 года.

І гэта нягледзячы на суперспрыяльную знешнюю кан’юнктуру ў 2021 годзе і вялізную дэльту ў цане на газ у параўнанні з рынкавым узроўнем (у гэтай галіне вялікая вага выдаткаў на энерганосьбіты, то-бок нізкая цана на газ — вельмі істотная перавага).

Як кажуць, лепшай кан’юнктуры для вас ужо, хутчэй за ўсё, не будзе.

Калі пасля ўлівання каля USD 1 млрд, спісання большай часткі гэтага доўгу, растэрміновак, пры празмерна спрыяльнай кан’юнктуры, трэба і далей ільгаціраваць працэнты па крэдытах, то гэта поўнае фіяска…

А цэментная галіна становіцца ўсе больш яскравым сімвалам некампетэнтнасці і марнавання дзяржаўных грошай», — кажа Крук. 

Чытайце таксама: Нарвежская кампанія Yara спыніць закупку калійных угнаенняў у Беларусі да 1 красавіка

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць