Здарэнні

«Яны ідэйныя». Чарговы зліў: міліцэйскі начальнік загадвае знайсці кампрамат на жыхароў Новай Баравой

У сеціве з’явіліся перамовы, як сцвярджаецца, намесніка кіраўніка Мінскай абласной міліцыі Віталя Казлова з намеснікам начальніка міліцыі Мінскага раёна Сяргеем Удодавым. Вырашаюць, што рабіць з пратэстнай актыўнасцю жыхароў Новай Баравой. Голас, падобны да Удодава, кажа, што гэта ідэйныя і непраплачаныя людзі, — «вось у чым праблема». На гэта голас, падобны да Казлова, адказвае, што трэба праверыць, адкуль у іх грошы, і знайсці відэа, дзе яны ў непрыстойных позах, то-бок скампраметаваць жыхароў квартала. 

Віталь Казлоў. Скрыншот тэлеканала ctv.by

Голас, падобны да голасу намесніка начальніка міліцыі Мінскага раёна, адчытваецца, што сілавікі спрабавалі кідаць каменьчыкі ў вокны жыхароў Новай Баравой, але хутка зразумелі, што гэта не мае ніякага эфекту. Больш за тое, у прыхільнікаў перамен няма ярка выражанага лідара. Аператыўнікі сядзелі ў мясцовым чаце, адсочвалі ўсе паведамленіі, і зразумелі, што заклікі сабрацца і праявіць актыўнасць паступаюць хаатычна.

На гэта голас, падобны да голасу намесніка кіраўніка міліцыі Мінскай вобласці, адказвае, што трэба скласці спіс з найбольш актыўных удзельнікаў пратэсту і праверыць, чые яны дзеці, адкуль яны такія «багацеі», ці законна яны зарабілі грошы. А таксама падключаць да праверак падатковую, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, а яшчэ знайсці і паказаць прыватнае відэа — у непрыстойных позах. Гэта стары міліцэйскі метад, мы па сёння бачым, як падчас вобшукаў аператыўнікі стараюцца знайсці любы бруд на людзей.

Голас, падобны да голасу Удодава, кажа, што публіка ў квартале розная: ёсць і айцішнікі, ёсць і дзеці багатых жыхароў Салігорска (відаць, гаворка пра дзяцей шахцёраў), і дзяржаўных служачых.

«Адключыць інтэрнэт гэтай Новай Баравой!» — прапануе голас, падобны да голасу Казлова.

«Як мы ім адключым інтэрнэт?» — удакладняе другі голас.

«Правадны, б***. Аварыя».

«Ну дык у мяне бесправадны ў тэлефоне, — адказвае голас, падобны да голасу Удодава. — Я магу ў вёсцы ўсім раздаваць, усё працуе. Гэта ўжо ХХІ стагоддзе».

«Зразумела, што мазгі ім фарміруе «Нехта», — падсумоўвае голас, як сцвярджаецца, Віталя Казлова. — Пакуль шукаць на іх кампрамат. Як знялі тую дзеўку, якая сцала».

«Дык яны не дапускаюць такіх паводзінаў, — тлумачыць падначалены. — Яны ж не п’юць, нічога».

«Паслухай, на Новы год я ездзіў, нармальна яны там бухаюць, з віскаром выходзілі».

«Тады быў дзень нараджэння у кагосьці». 

«Яны прыйдуць, а там будзе валейбол». Апублікаваны зліў, як МУС з выканкамамі зрывалі перадвыбарныя мітынгі апазіцыі

«Раз’***** вокны і дастаць яго паказальна». З'явіўся новы зліў пра затрыманне Ціханоўскага

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць