Грамадства

Юлія Чарняўская: Я заўсёды смяялася з фразы «промні дабра», але яны, падобна, і сапраўды існуюць

Культуролаг Юлія Чарняўская, якую нядаўна вызвалілі з-пад шматмесячнага хатняга арышту, напісала першы ліст, скіраваны да тых, хто пра яе ўвесь гэты час памятаў і клапаціўся. Ліст апублікавала ў Фэйсбуку яе дачка Яўгенія.

«Дарагія мае, мілыя, добрыя, гэта я пішу вам, Юлія Чарняўская.

Хачу падзякаваць за вашу дабрыню, удзел, за вестачкі, за непакой пра мяне і, галоўнае, за тое, што вы пра мяне памяталі ўсе гэтыя восем месяцаў. Часам ваша цяпло прабіралася скрозь сцены і па-сапраўднаму сагравала, хоць адагравацца я буду паступова, і гэта яшчэ доўгі працэс.

Зноў вучуся карыстацца простымі рэчамі, займацца простымі справамі і думаць простыя думкі). Як ніколі веру ў вялікую гаючую сілу штодзённасці. У сілу снегу, ветру, усмешак родных, каляндарыка на Новы год, прыкладзенага да пакупкі ў аптэцы…

Казаць пра мой цяперашні статус не магу, не магу пакуль пісаць і на маёй старонцы ў ФБ і адказваць у мэсенджары. Магу толькі сказаць, што мне змянілі шэраг абмежаванняў, і гэта ўсё.

Наперадзе яшчэ доўгі і нялёгкі шлях. Як жа я хачу, каб і ў іншых, і ў мяне самой усё нарэшце змянілася і вярнулася ў нармальнае рэчышча. Пакуль не замахваюся на многае, але як бы я хацела, каб для пачатку ім хоць бы таксама змянілі гэтыя абмежаванні!

Веру ў гэта: вера рухае горы ў адрозненне ад зманлівых надзей, якія хваравіта не спраўджваюцца. Як гаворыцца, ведаю-праходзілі.

Дзякую ўсім, хто дапамагае справай, добрым словам, проста думкай пра мяне, пра якую я нават і не здагадваюся. Я заўсёды смяялася над фразай «промні дабра», але яны, падобна, і сапраўды існуюць. Люблю вас. І вельмі шкадую, што не магу падзякаваць некаторым пайменна. Ваша я».

***

Чарняўская застаецца абвінавачанай па справе Тутбай. Ёй змянілі меру ўтрымання з хатняга арышту на забарону пэўных дзеянняў. Такім чынам, яна можа выходзіць з дома, але напрыклад, не можа карыстацца сацсеткамі. Такую самую меру ўтрымання СК раней абраў яшчэ для двух фігурантак справы — юрыстак Ірыны Касцючэнкі і Кацярыны Ткачэнкі. Па інфармацыі НН, змена меры ўтрымання Чарняўскай можа быць звязана са станам яе здароўя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ14

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка24

Іванюк: Працы над аднаўленнем сайта Kamunikat.org ідуць1

Не стала інстытута, які ствараў генпланы Мінска і вызначаў зялёныя зоны ў горадзе. Горадабудаўнікоў падпарадкавалі праекціроўшчыкам дарог і развязак17

Даўгінаўскі тракт пашыраць3

Трамп: Яны прыгожа падалі ў акіян, нібы матылькі, што ляцяць насустрач сваёй гібелі4

Украіна атакуе: гараць НПЗ у Яраслаўлі, завод у Растове-на-Доне, станцыя ў Пермі. СПА працуе пад Масквой6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ14

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць