Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

Мудры цар на тле баяр-галавацяпаў

Лукашэнка дае ў косці за пастанову 991. І нават пазіцыянуе сябе як адноснага ліберала. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Нараду ў пытаннях дзейнасці пракуратуры 6 жніўня афіцыйны кіраўнік скарыстаў і для разбору палётаў ў звязку са скандальнай пастановай № 991. З яго слоў, гэты рэзанансны дакумент стварыў «адзін дзеяч» з падачы прэм’ера Сідорскага. «…Кінуў яму на стол і назаўтра з’ехаў у адпачынак. Патрабаваць нават няма з каго», — абураўся Лукашэнка.

Тым часам некаторыя каментатары дайшлі да версіі, што ўся гісторыя з пастановай 991 была інсцэніроўкай, каб прапіярыць Лукашэнку. Не, ну гэта ўжо занадта фантасмагарычна... Іншая рэч, што афіцыйны кіраўнік напоўніцу скарыстаўся ўрадавым ляпам, каб паказаць сябе мудрым і нават адносна ліберальным царом на фоне баяр-галавацяпаў.

На нарадзе з пракурорамі ён пракламаваў прагрэсіўныя тэзы: «Ды няхай кіраўнік сам вырашае, як дзейнічаць, а патрабаваць трэба за прыбытак і рэнтабельнасць! Навошта некаму ўказваць: з кім гандляваць, працаваць з пасярэднікамі ці не». Акрамя таго, Лукашэнка запатрабаваў выключыць беспадстаўныя праверкі прадпрыемстваў і бізнесменаў. А туды, дзе працуюць добра, розным правяральнікам, маўляў, і ўвогуле няма чаго лезці.

Але надта радавацца цудадзейнай лібералізацыі мыслення на самым версе — не выпадае. Бо ў тым самым выступе прарвалася, што «пасярэдніцтва — гэта дрэнна» (таму, калі разабрацца, сама пастанова 991 — гэта толькі даведзены да абсурду ідэфікс галоўнага начальніка). Ну а шасцімесячны мараторый на праверкі суб'ектаў гаспадарання, згадайма, ужо абвяшчаўся перад новым годам (указ № 689). І колькі ж пратрывалі нашы дзеячы? У студзені, пасля дэвальвацыі, бізнес сталі трэсці як грушу за «беспадстаўны рост цэнаў».

Сёння Лукашэнка даводзіў, што «не трэба ніякага шуму. Інакш узнікаюць пытанні: дзе ж тая лібералізацыя эканамічнай дзейнасці, пра якую мы гаворым, дзе самастойнасць кіраўніка, калі мы яму пішам, што ў каго купіць».

Так, беларускае начальства, канечне ж, хоча прывабіць інвестыцыі, мусіць дагадзіць крэдыторам з МВФ. І таму адной рукой робіць квазіліберальныя пасы (акурат 6 жніўня падпісаны дэкрэт № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»). Аднак другая рука — па-ранейшаму ў яжовай рукавіцы.

Вось і на гэтай нарадзе было падкрэслена: маўляў, «не перашкаджайце кіраўнікам прадпрыемстваў і проста бізнесу ў гэты сур’ёзны час». А што, у іншы час варта перашкаджаць?

Як бачым, у падкорцы сядзіць перакананне, што лібералізацыя — гэта нейкі змушаны выбар, адступленне ад правілаў сістэмы на перыяд крызісу. А там зноў прыціснем, возьмем у абцугі…

Ніводнага разу з вуснаў афіцыйнага правадыра ці кагосьці з яго атачэння я не чуў элементарнай высновы ў тым духу, што свабода (эканамічная, палітычная, творчая) апрыёры лепшая за несвабоду. І гэта найкрасамоўнейшы штрых да партрэта ўлады. Яна не здольная мысліць катэгорыямі разняволення.

Шчоўканне пугай («жесточайший спрос») застаецца універсальнай парадыгмай цяперашняй кіроўнай каманды. У гэтым сэнсе што цар, што баяры — аднаго поля ягады.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць