Меркаванні

Тры надзейныя спосабы падтрымаць вязняў — раяць жонкі і мужы зняволеных

Бандэролі, тэлеграмы, грашовыя пераводы — для тых, хто ў СІЗА.

Палітзняволены рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Скурко.

Сябры, вы пытаеце, чым падтрымаць нашых, пішуць у сацсетках сваякі палітзняволеных.

Акрамя лістоў, якія даходзяць слаба, ёсць тры надзейныя спосабы падтрымаць вязняў Валадаркі ды іншых СІЗА. (З турмамі, для ўжо асуджаных, усё працуе трохі інакш.)

1. Грашовы перавод. Гэта вельмі проста. 

Можна анлайн, можна на пошце.

Калі рабіць праз інтэрнэт-банкінг, рэквізіты, прыкладам, Віцебскага СІЗА-2:

УНП: 300007642

BIC: BAPBBY2X

IBAN: BY38BAPB36429030006820000000

Дадаткова трэба пазначыць імя і прозвішча зняволенага (-ай), вашы імя і прозвішча, суму, якую жадаеце перавесці.

А калі рабіць гэта на пошце, то вам дадуць запоўніць бланк на грашовы перавод: каму, ад каго, сума. Калі гэты перавод паступае ў СІЗА, то вязню даюць распісацца ў квітку. У гэты час ён бачыць прозвішча адпраўніка — Ваша прозвішча — і сэрца яго напаўняецца цяплом. Сума пераводу няважная, важны знак увагі. Гэтыя грошы можна патраціць, напрыклад, на падпіску або на пакупку масла для бутэрбродаў у турэмнай краме.

Рэквізіты іншых турмаў і СІЗА — па гэтай спасылцы.

2. Тэлеграма. Адправіць тэлеграму можна па пошце ці па гарадскім тэлефоне 166. На пошце Вам трэба папрасіць бланк для тэлеграм і запоўніць: каму, ад каго і сам тэкст тэлеграмы. Паверце, 40—60 словаў даюць добры разгон!:)

Можна пісаць пра што заўгодна. Напрыклад, пра свае навіны. Можна віншаваць з мілымі святамі (сусветны дзень слана:). Можна перадаваць прыветы, любоў і захапленне:)

Калі адпраўляць з пошты, тэлеграма каштуе каля 1,5 руб. А па тэлефоне 166 даражэй — каля 6—8 руб.

3. Бандэроль/дробны пакет. Можна даслаць што вам захочацца.

Пара паштовак або канвертаў, арэшкаў або трохі сухафруктаў (не прымаюць толькі ізюм і чарнасліў). Чай, каву, какаву (але іх трэба перасыпаць з фабрычнай упакоўкі ў звычайны празрысты пакецік). Аднаразовыя брытвы. І гэтак далей.

На «Валадарцы» прымаюць разнастайныя слодычы. 

Можна дасылаць і нешта яшчэ з ежы ці нейкія мілыя дробязі, прадметы гігіены, калі вам здаецца, што яны вязня падаруюць. Але ёсць нюансы: нешта прымаюць, а нешта не. Такія рэчы адпраўляюць на склад і аддаюць пры вызваленні. Ёсць і іншыя нюансы: прыкладам, у СІЗА прымаюць яблыкі, мандарыны, лімоны, але не прымаюць хурмы, гранатаў. 

Вось тут пішуць што можна ў бандэролі, а што не

Бандэроль/дробны пакет у СІЗА можна даслаць з любой пошты.

Важна памятаць тры рэчы:

1) усю ежу, калі яна ва ўпакоўцы, трэба з упакоўкі перакласці ў звычайныя празрыстыя пакецікі,

2) важна, каб цюбікі, бутэлечкі і г.д. не былі металічнымі,

3) у пакет з бандэролькай трэба ўкласці заяву з пералікам таго, што вы перадаяце, датай і подпісам.

Вось прыклад бланка заявы

Або вось узор бланка ў вордзе, зручна яго раздрукаваць. 

Чалавеку прынясуць вашу бандэроль і вашу заяву, ён павінен будзе распісацца на ёй — і пабачыць ваша прозвішча ды выпіша сабе ваш адрас, каб аддзячыць.

«На канец, — пішуць сваякі палітвязняў, — не перастаём захапляцца і дзякаваць усім вам, хто падтрымлівае палітвязняў. Колькі цяпла ад вас! Дзякуючы вам усё перажываецца ў разы лягчэй. Мы непараможныя».

Адрас для грашовых пераводаў, тэлеграм, дробных пакетаў нашаніўцам: 220030, Валадарскага, 2, СІЗА-1

Скурко Андрэю Генадзевічу

Марціновічу Ягору Аляксандравічу

Чытайце таксама: Жонка Статкевіча: Калі чалавека асудзілі, ніякіх больш яму пасылак — толькі грашовыя пераводы і лісты

Каментары

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць