Грамадства

23-гадовая пракурорка Аліна Касьянчык пайшла на павышэнне — большы заробак, саліднейшая пасада

Як стала вядома «Нашай Ніве», Аліна Касьянчык атрымала павышэнне: з раённай пракуратуры Фрунзенскага раёна сталіцы яе перавялі ў пракуратуру па Мінску. 

Аліне Касьянчык 23 гады. Грамадства даведалася пра яе ў 2020-м годзе, калі маладой дзяўчыне пачалі давяраць самыя абсурдныя палітычныя справы, якія яна даводзіла да рэальных тэрмінаў у калоніі. 

Так, па выніках абвінавачванняў Касьянчык два гады калоніі атрымаў Максім Паўлюшчык за надпіс «Не забудзем» на Пушкінскай, па два гады калоніі атрымалі журналісткі Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова за стрым з разгону акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі. І гэтак далей.

Касьянчык спрычынілася да многіх паламаных лёсаў, нават жанчыну, якая здавала ёй кватэру і папрасіла з'ехаць, Касьянчык адправіла на хатнюю хімію. 

І вось, ударная работа прынесла вынікі: Касьянчык павысілі. Цяпер яна працуе ў гарадской пракуратуры сталіцы. Падтрымлівае абвінавачванне ў судзе над палітвязнем, экс-пракурорам Яўгенам Бабаком у Мінскім гарадскім судзе. 

Што дае гэтае павышэнне? 

«Пракуратура раёна — гэта базавы ўзровень, пракуратура вобласці або горада Мінска — вышэйстаячая інстанцыя. А над гэтым ужо Генеральная пракуратура. Таму ў горадзе, як мінімум, будзе большы заробак, згодна з законам «Аб пракуратуры»: калі ў памочніка пракурара раёна пасадавы каэфіцыент для вызначэння аклада — лічба 3, то такая ж пасада ў Мінскай гарадской пракуратуры мае каэфіцыент 3,50, — тлумачыць калега Касьянчык. — Ну і адносна работы, ты ўжо не займаешся драбязой на раёне, а «салідны чалавек» на горадзе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі13

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі27

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі13

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць