Эканоміка

Новая нарада ў Нацбанку. Крыніцы: за спажывецкае крэдытаванне пагражаюць караць, раяць пераходзіць на юані

«Нашай Ніве» сталі вядомы абставіны чарговай нарады кіраўніцтва Нацбанка з кіраўнікамі банкаў. Сярод галоўных пунктаў: пакаранні за неспыненне спажывецкага крэдытавання, чаканне праблем з ліквіднасцю, дазвол на вядзенне крэатыўнай бухгалтэрыі. 

Па словах крыніц «Нашай Нівы», кіраўніцтва Нацбанка пачало нараду з пераказу трагікамічнай сітуацыі, як некаторыя дзяржаўныя прадпрыемствы, маючы субсідыі ў выглядзе доступу да вялікіх танных крэдытаў, патрацілі крэдытныя рублі на валюту і паклалі яе на дэпазіт, чым дадаткова раскруцілі попыт на валюту. 

Калі казаць пра рэкамендацыі, то асобна прагучала парада кліентам банкаў пераходзіць у разліках паміж юрасобамі на юань. 

У красавіку чакаецца праблема з ліквіднасцю ў банкаў, бо тыя грошы, якія пакуль ёсць на рахунках прадпрыемстваў, сыдуць на рахункі Мінфіна для аплаты квартальных падаткаў, што абяцае дэфіцыт грашовай масы.

Дадзена ўстаноўка павышаць стаўкі па дэпазітах для фізічных асоб пад пагрозай нядопуску банкаў-парушальнікаў да аўкцыёнаў ліквіднасці (раней была ўстаноўка згарнуць спажывецкае крэдытаванне, каб знізіць попыт на імпарт і валюту, цяпер жа заяўляюць, што тых, хто не слухаецца, адрэжуць ад ліквіднасці — забароняць купляць «кароткія» грошы, якія і так цяпер прадаюцца Нацбанкам пад 30% гадавых). 

Таксама Нацбанк дазволіў выкарыстоўваць рэйтынгі расійскіх банкаў станам на 01.02.2022. 

Спрашчаючы, гэта значыць, што банкі павінны рэгулярна ацэньваць якасць актываў і, у залежнасці ад іх якасці, фарміраваць рэзервы (што азначае выдаткі на суму сумнеўных актываў).

Чым горшая якасць актыву, тым большы павінен быць рэзерв. Адзін з метадаў ацэнкі актыва — рэйтынг контрагента. Калі нейкі банк захоўвае грошы ў расійскіх банках, то пасля зніжэння (пасля санкцый) рэйтынгаў гэтых банкаў, якасць актываў трэба знізіць, але цяпер Нацбанк дазваляе гэтага не рабіць і выкарыстоўваць рэйтынгі на 01.02.2022.

Калі па існых методыках трэба прызнаць, што гэтыя актывы сталі смеццевымі, то НБРБ дазваляе зрабіць выгляд, што гэта не так.

Чытайце: Крыніцы: Спажывецкае крэдытаванне спыняецца. Падрабязнасці закрытай нарады ў Нацбанку

Каментары

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе13

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам3

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў30

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе13

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць